Кіно

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

У Лос-Анджэлесе адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў 83‑й прэміі «Залаты глобус». Найлепшым драматычным фільмам стаў «Хамнет», а найлепшай камедыяй — «Бітва за бітвай». «Залаты глобус» — ключавы этап на шляху да прэміі «Оскар», паведамляе Бі-бі-сі.

Постар да фільма «Хамнет»

Хто выйграў

«Хамнет» (або «Гамнет») — драма рэжысёра Хлоі Чжаа, сюжэт якой заснаваны на аднайменным рамане Мэгі О'Фарэл. Гэта выдуманая гісторыя жыцця сына Уільяма Шэкспіра Хамнета (Гамнета), які памёр ва ўзросце 11 гадоў.

Галоўныя ролі ў «Хамнеце» выконваюць Пол Мескал і ірландская актрыса Джэсі Баклі, якая за ролю Агнес Шэкспір атрымала «Залаты глобус» у намінацыі найлепшая акторка ў драматычным фільме.

Фільм «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана прызнаны найлепшым фільмам у жанры мюзікла ці камедыі. Сам ён быў узнагароджаны як найлепшы рэжысёр. Чорная камедыя, галоўную ролю ў якой сыграў Леанарда Ды Капрыа, была таксама адзначана за найлепшую рэжысуру і найлепшы сцэнарый.

Найлепшым драматычным акцёрам быў абвешчаны бразільскі артыст Вагнер Моўра за галоўную ролю ў фільме «Сакрэтны агент».

Прэміі за найлепшую мужчынскую і жаночую ролю ў музычным ці камедыйным фільме дасталіся Цімаці Шаламе за ролю прафесійнага гульца ў настольны тэніс у фільме «Марці Цудоўны» і Роўз Бірн за «Я б цябе штурхнула б, калі б магла».

Узнагароду за найлепшую жаночую ролю другога плана за ролю рэвалюцыянеркі і маці ў карціне «Бітва за бітвай» атрымала Тэяна Тэйлар, а за найлепшую мужчынскую ролю другога плана быў узнагароджаны 74‑гадовы Скарсгард, зорка нарвежскай сямейнай драмы «Сентыментальная каштоўнасць».

Найлепшым анімацыйным фільмам стаў мультфільм «Кейпоп-паляўнічыя на дэманаў», які выйшаў на платформе Netflix.

Амерыканскі медыцынскі драматычны тэлесерыял «Бальніца Піт» быў прызнаны найлепшым драматычным серыялам. Камедыйны ці музычны серыял — «Кінастудыя», які выйшаў на платформе Apple TV+ і ў мінулым годзе атрымаў 13 узнагарод на прэміі «Эмі».

Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле атрымаў Ноа Уайлі («Бальніца Піт»), а за жаночую — Рэй Сіхарн («Pluribus»).

Найлепшы фільм на замежнай мове — бразільскі палітычны трылер «Сакрэтны агент».

Хто намінаваўся

Больш за ўсё намінацый у гэтым годзе — дзевяць — атрымала змрочная камедыя Пола Томаса Андэрсана «Бітва за бітвай» (One Battle After Another), яна таксама была намінавана на прыз за найлепшую рэжысуру і найлепшы сцэнарый.

Фільм, галоўную ролю ў якім іграе Ды Капрыа, а ролі другога плана выконваюць Шон Пэн і Бенісіа Дэль Тора, распавядае пра пітушчага рэвалюцыянера, які зноў кідаецца ў бой, калі яго дачку пачынае пераследаваць карумпаваны паліцэйскі афіцэр. «Бітва за бітвай» стала адной з гучных кінападзей мінулага года і атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў.

У ліку фаварытаў таксама называлі фільм жахаў «Грэшнікі» (Sinners) Раяна Куглера (сем намінацый), а таксама нарвежскі фільм «Сентыментальная каштоўнасць» (Sentimental Value) Ёакіма Трыера (восем намінацый), які распавядае пра ўз'яднанне дзвюх сясцёр з іх бацькам-кінарэжысёрам.

У «Хамнета», які выйграў галоўны прыз, было шэсць намінацый. Яшчэ адзін фаварыт (пяць намінацый) — «Франкенштэйн» (Frankenstein) Гільерма дэль Тора, новая экранізацыя рамана Мэры Шэлі.

Сярод серыялаў з шасцю намінацыямі лідзіраваў «Белы лотас», а брытанскі серыял Netflix «Пераходны ўзрост» набраў пяць, уключаючы намінацыю 15‑гадовага Оўэна Купера на «Найлепшую мужчынскую ролю другога плана» на тэлебачанні. У верасні ён стаў самым маладым уладальнікам прэміі «Эмі».

У гэтым годзе ў спісе намінацый упершыню з'явілася новая намінацыя — за найлепшы падкаст. У ёй выйграла акторка Эмі Полер і яе падкаст Good Hang.

«Гэта спроба напоўніць вельмі грубы і нядобры свет крыху большай любоўю і смехам, смяяцца разам з людзьмі, а не над імі», — сказала Полер на цырымоніі ўручэння прэміі ў Беверлі-Хілз.

Былі і іншыя прэтэндэнты на «Залаты глобус» у якасці фільма года.

Драма пра выкраданне «Проста выпадковасць», уладальнік галоўнага прыза Канскага кінафестывалю, распавядае пра чалавека, які помсціць былому афіцэру, які раней катаваў яго ў турме.

Фільм «Марці Цудоўны» — пра тэнісіста з Нью-Ёрка 1950‑х гадоў, які спрабуе застацца на плаву, адначасова дабіваючыся поспеху ў спорце. Галоўныя ролі выканалі Цімаці Шаламе і Гвінет Пэлтроу.

Сярод іншых намінаваных фільмаў былі чорная камедыя пра тэорыю змовы «Бугонія», карэйская камедыя «Метад выключэння», бразільскі «Сакрэтны агент» і «Кейпоп-паляўнічыя на дэманаў».

Лідары касавых збораў Цімаці Шаламе («Марці Цудоўны») і Леанарда Ды Капрыа («Бітва за бітвай») змагаліся за званне найлепшага акцёра ў мюзікле ці камедыі. У выніку Шаламе абышоў не толькі Ды Капрыа, але і Джорджа Клуні. Гэта яго першая перамога на «Залатым глобусе».

У намінацыі «Найлепшы акцёр у драматычным серыяле» высока ацэньваліся шанцы Майкла Б. Джордана («Грэшнікі»), але з улікам міжнароднага ўхілу прэміі «Залаты глобус», які праявіўся ў апошнія гады, з рахункаў не скідвалі і пераможцу Канскага фестывалю Вагнера Моўру («Сакрэтны агент»).

У намінацыі «Найлепшая акторка ў мюзікле ці камедыі» фаварытамі лічыліся дасведчаныя прафесіяналы — Роўз Бірн («Я б цябе пнула, калі б магла»), Кейт Хадсан («Песня гучыць сумна») і Чэйз Інфініці («Бітва за бітвай»).

У намінацыі «Найлепшая акторка ў драматычным серыяле» перамогу прадказвалі Джэсі Баклі за «Хамнет», і яна перамагла.

Дзве спецыяльныя прэміі, якія прысуджаюцца за дасягненні ўсяго жыцця, звычайна ўручаюцца ў дзень цырымоніі, але ў гэтым годзе былі ўручаны датэрмінова.

Зорка серыяла «Секс у вялікім горадзе» Сара Джэсіка Паркер атрымала прэмію Кэрал Бернет за выдатны ўклад у тэлебачанне, а Хелен Мірэн атрымала аналагічную ўзнагароду за дасягненні ў кіно — прэмію Сесіла Б. Дэ Міля.

Перамога акцёра ці фільма на «Залатым глобусе» не гарантуе аўтаматычную перамогу на «Оскары», але можа павысіць шанцы на намінацыю.

Як адна з першых цырымоній у сезоне ўзнагарод, «Залаты глобус» можа значна ўзмацніць імпульс, паколькі перамога ці добра прынятая прамова пры атрыманні ўзнагароды падахвоцяць больш членаў акадэміі, якія прысуджаюць «Оскара», паглядзець той ці іншы фільм.

Такія зоркі, як Себасцьян Стэн, Дэмі Мур і Фернанда Торэс, атрымалі намінацыі на «Оскар» пасля перамогі на «Залатым глобусе» ў студзені мінулага года. Фільмы «Паток» і «Я ўсё яшчэ тут» таксама спачатку заваявалі «Залаты глобус», а затым атрымалі «Оскар» у катэгорыях «Анімацыйны фільм» і «Міжнародны фільм» адпаведна.

Уручэнне прэмій «Оскар» пройдзе 15 сакавіка, абвяшчэнне намінантаў — 22 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць