Грамадства33

Белгідрамет расказаў, што з радыяцыяй у Беларусі пасля інцыдэнту на Чарнобыльскай АЭС

Пасля інцыдэнту на Чарнобыльскай АЭС, які адбыўся 20 студзеня, радыяцыйная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў Белгідрамет.

У ведамстве адзначылі, што замеры радыяцыйнага фону на паўднёвых тэрыторыях краіны праводзяцца кожныя тры гадзіны. Ніякіх перавышэнняў шматгадовых нарматыўных значэнняў не зафіксавана.

У Брагіне, які з’яўляецца найбліжэйшым да ўкраінскай Прыпяці беларускім населеным пунктам, узровень гама-выпраменьвання склаў 0,34 мікразіверта за гадзіну. У Васілевічах гэты паказчык — 0,11 мкЗв/г, у Жыткавічах і Мазыры — 0,10 мкЗв/г.

Белгідрамет нагадаў, што ў Беларусі дзейнічае 41 дазіметрычны пост, дзе штодзённа кантралююць магутнасць дозы гама-выпраменьвання. У паўднёвых рэгіёнах звесткі абнаўляюцца з інтэрвалам на тры гадзіны. Акрамя таго, у зонах уплыву атамных электрастанцый працуе аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі (АСКРА), якая ўключае 33 аўтаномныя пункты. Інфармацыя з іх паступае ў Белгідрамет кругласутачна кожныя 10 хвілін.

Інцыдэнт на Чарнобыльскай АЭС адбыўся днём 20 студзеня, калі станцыя на некалькі гадзін засталася без знешняга электразабеспячэння. Пра гэта паведаміў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі, адзначыўшы, што гэтая сітуацыя з’яўляецца нестандартнай і можа несці патэнцыйную пагрозу.

Праз некалькі гадзін энергазабеспячэнне АЭС удалося аднавіць за кошт Аб’яднанай энергасістэмы Украіны. Украінскае Міністэрства энергетыкі запэўніла, што радыяцыйны фон на станцыі і ў зоне адчужэння знаходзіцца ў межах нормы.

Таксама ў гэтым паведамленні нагадваецца, што пасля аварыі 26 красавіка 1986 года Чарнобыльская АЭС не працуе як электрастанцыя і выкарыстоўваецца ў асноўным для захоўвання ядзерных адкідаў.

Каментары3

  • E
    20.01.2026
    Прадстаўнікам Саўка якія хлусілі пра Чарнобыль і хлусяць пра Астравец НЯВЕРЫМ.
    Хутчэй за ўсе зноў шведы першыя скажуць праўду.
  • беспрацоўны, фізік па адукацыі
    21.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • дадатак
    21.01.2026
    беспрацоўны, фізік па адукацыі,
    таксама не для друку

    З гама-спектраметрыстам мы гаварылі ля мапы радыяктыўнага забруджвання Беларусі. Два моманты запомнілася:

    1.
    - Уран у нас тут. Тыкаю у Балотніцкае руднае поле у Лельчыцкім раёне.
    - Не знаю и знать не хочу...

    А між іншым гэта раён вельмі забруджанай вобласці - Гомельскай. І гэта толькі адзін стары разведаны дэпазіт.

    Тут правільна нехта заўважыў, што імперскасць пачынаецца з цэнтралізацыі улады і іншых рэсурсаў, у тым ліку вытворчых і навукова-даследчых. Інфармацыя пра гэты дэпазіт выпадкова прасачылася праз імперскае сіта.

    2.
    - Лучших специалистов по радиохимии (размова пра чарнобыльскі плутоній) где готовят?
    - ?
    - В Ленинграде...

    Сахараўскі каледж, на выпускнікоў каторага разлічвае 70-ці гадовы гама-спектраметрыст, у Мінску ствараўся намаганнямі Аляксандра Міхайлавіча Люцко, супрацоўніка катэдры ядзернай фізікі БДУ. Сам ён не гаварыў па-беларуску, а от ягоныя кнігі па радыяцыйнай бяспецы для школьнікаў намагаліся перакладаць на беларускую у 90-я. Праца нажаль выконвалася людзмі, якія тую беларускую мабыць ненавідзелі. Але файл можна знайсці. Кнігі вартыя таго, каб іх перавыдаць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць