Свет22

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару

Дырэктар Чарнобыльскай АЭС Сяргей Тараканаў заявіў, што новы ўдар з боку Расіі можа прывесці да абвалу ўнутранага радыяцыйнага сховішча на тэрыторыі станцыі. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю агенцтву AFP, піша France24.com.

Рабочыя ліквідуюць наступствы расійскага налёту. Скрыншот з відэа

Украінскія ўлады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе неаднаразова абвінавачвалі Расію ў абстрэлах Чарнобыльскай зоны. Раней у гэтым годзе ў выніку аднаго з удараў была пашкоджаная знешняя абалонка ахоўнага саркафага, пасля чаго МАГАТЭ заявіла, што канструкцыя страціла асноўныя функцыі бяспекі.

Паводле слоў Сяргея Тараканава, поўнае аднаўленне ахоўнага збудавання можа заняць тры—чатыры гады. Ён папярэдзіў, што нават удар ракеты або дрона побач са сховішчам можа выклікаць лакальнае сейсмічнае ўздзеянне, якое пагражае абвалам унутранай канструкцыі. Асаблівую небяспеку, па яго словах, уяўляюць балістычныя ракеты тыпу «Іскандэр», здольныя разбураць умацаваныя аб’екты.

Чарнобыльская АЭС накрытая дзвюма ахоўнымі канструкцыямі: унутраным саркафагам з бетону і сталі, узведзеным адразу пасля аварыі 1986 года, і сучаснай знешняй абалонкай — «Новым бяспечным канфайнментам». У лютым гэтага года расійскі дрон сур’ёзна пашкодзіў дах знешняй канструкцыі, што прывяло да пажару.

Тараканаў адзначыў, што знешні саркафаг часткова страціў свае ключавыя функцыі. Дзірку ад дрона часова закрылі ахоўным экранам, але застаецца яшчэ каля 300 невялікіх адтулін, зробленых падчас тушэння пажару, з якімі таксама нешта трэба рабіць.

МАГАТЭ пасля сваёй праверкі пацвердзіла, што асноўныя апорныя элементы і сістэмы маніторынгу не былі незваротна пашкоджаныя, аднак функцыя ізаляцыі радыяцыі аслабленая. Пры гэтым, па словах дырэктара станцыі, узровень радыяцыі ў Чарнобыльскай зоне застаецца стабільным і ў межах нормы.

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў лютым 2022 года з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі захапілі Чарнобыльскую АЭС, але праз некалькі тыдняў былі вымушаныя пакінуць яе.

Каментары2

  • 1986
    24.12.2025
    Проста нелюдзі і пачвары
  • Ёсік
    24.12.2025
    Лукашэнка, як лічыць Трамп ды яго атачэньне, ты маеш нейкі ўплыў на пуціна. Два старыя дурні, калі што, радыяцыя папрэ на Беларусь, магчыма й на маскву, спыніцеся.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць