Гісторыя

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

У Інданезіі археолагі знайшлі найстаражытныя ўзоры наскальнага жывапісу, якія цяпер лічацца найстарэйшымі вядомымі навуцы. Гэта адкрыццё дазваляе лепш зразумець, як старажытныя людзі рассяляліся па Паўднёва-Усходняй Азіі, паведамляецца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Nature.

Фота: Maxime Aubert

Да гэтага лічылася, што найстарэйшыя ўзоры наскальнага жывапісу знаходзяцца на поўдні інданезійскага вострава Сулавесі і ўсходняй частцы Барнеа. Але паўднёва-ўсходняя частка Сулавесі, дзе першыя ўзоры былі знойдзеныя яшчэ ў 1977 годзе, доўгі час заставалася недаследаванай.

Каманда пад кіраўніцтвам Максіма Оберта з Брысбенскага ўніверсітэта (Аўстралія) вывучыла гэты рэгіён і знайшла 14 новых археалагічных помнікаў з узорамі наскальнага жывапісу, якія раней не былі вядомыя. Сярод іх — каляровыя адбіткі чалавечых рук і малюнкі людзей, знойдзеныя ў карставых пячорах на востраве Муна.

Фота: Maxime Aubert

Каб вызначыць узрост малюнкаў, навукоўцы выкарыстоўвалі радыяізатопны аналіз мінеральных налётаў, якія часткова пакрывалі выявы за дзясяткі тысяч гадоў. У выніку засведчаны мінімальны ўзрост — 67 800 гадоў, што робіць гэтыя малюнкі найстарэйшымі вядомымі на сёння.

Даследаванне паказала, што пячора выкарыстоўвалася для жывапісу на працягу як мінімум 35 тысяч гадоў, а 20 тысяч гадоў таму яе ўжо актыўна выкарыстоўвалі. Гэта сведчыць, што востраў Сулавесі быў цэнтрам адной з самых багатых і працяглых мастацкіх культур у старажытнай гісторыі чалавека.

Фота: Ahdi Agus Oktaviana

Акрамя таго, навукоўцы заўважылі, што адбіткі рук спецыяльна змянялі, сціскаючы пальцы, каб яны нагадвалі кіпці. Магчыма, гэта сімвалізавала сувязь паміж людзьмі і жывёламі — падобнае ўжо адзначалася ў ранейшых малюнках на Сулавесі, у тым ліку выявы істоты, часткова чалавечай, часткова жывёльнай.

Адкрыццё таксама праясняе пытанне, калі людзі ўпершыню засялілі дагістарычны кантынент Сахул (цяперашнія Аўстралія, Новая Гвінея, Тасманія). Яно падтрымлівае меркаванне, што продкі першых аўстралійцаў былі ў Сахуле ўжо 65 тысяч гадоў таму.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць