«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах
Беларусы ў сацсетках актыўна адрэагавалі на тое, як беларускія гарады патанулі ў цемры вечарам 4 лютага. Людзі дзеляцца сваімі назіраннямі, незадаволеннем, а таксама іранічнымі жартамі.
Фота: сацсеткі
«Б**, а дзе святло ў горадзе? Гэта ж жах, нічога не відаць, столькі аварый будзе… Цемрадзь, як дзецям і старым хадзіць…» — піша жыхарка Мінска.
«Я не тое што ў шоку, я ў жаху. 18:00, праспект Незалежнасці, на вуліцы рэальна цёмна, асвятленне адсутнічае. Уключылі ў 19:00. Бяспека хер каго хвалюе. А далей што? Мы ў каменным веку, ці што?» — абураецца іншая.
«Еду па горадзе, цемра як у лесе. У дварах цемра. У пад’езд, каб трапіць, трэба свяціць ліхтарыкам на кнопкі дамафона. […] Для чаго такая эканомія? Лячыць людзей пасля ДТЗ, збітых пешаходаў, траўмаў ад падзення ў цёмных дварах можа быць даражэй, хіба не», — задаецца рытарычным пытаннем іншы карыстальнік.
«18:49 на вуліцах Мінска поўная цемра. Указ у дзеянні. Падышла да акна і здзівілася. Горада не бачна, у цемры рухаюцца аўтамабілі. […] Вось цяпер думаю, як у такія неасветленыя перыяды пераходзіць дарогу, як аўтамабілям перасякаць буйныя скрыжаванні? Гэта ж якраз час пік і людзі вяртаюцца дахаты (на працу будзе тая ж гісторыя, мяркуючы па ўсім). Можна ж пакінуць з ліхтарамі хоць бы скрыжаванні!», — дзівіцца таму, што бачыць з акна, мінчанка.
«Мабыць, усім нам трэба купляць налобныя ліхтарыкі і ў пакеце з сабой насіць соль з пяском, на ўсялякі выпадак. Ёсць тратуары, якія добра пачысцілі да лёду, а пасыпаць, відаць, і рукі не дайшлі, і трактар не даехаў.
Цёмна, цемрадзь проста ў 18:40 і месцамі «прыемны» галалёд. Упасці лёгка і даросламу чалавеку. Пра старых, дзяцей і інвалідаў-вазочнікаў увогуле маўчу. Іх надвор'е і нашы камунальнікі проста «заперлі» дома», — абураецца яшчэ адзін карыстальнік.
Многія беларусы адзначаюць, што кіраванне аўтамабілем стала вельмі складаным у цемры:
«Праехаць нерэгуляваны пешаходны пераход — гэта квэст. Яго не відаць з-за святла сустрэчных фар увогуле. Мабыць, кожнаму трэба спыніцца, выйсці з аўто і праверыць, ці няма пешахода».
«Ехала ў гэты час па праспекце. Гэта, канешне, кашмар. Час пік. Усе як сляпыя кацяняты. А ў спальным раёне ўвогуле бяда. Ёсць там хто на пешаходным, няма… Ну і як у гэты час дзеці, якія ў другую змену вучацца, ідуць са школы… Цемра, не бачна ні люка, ні ямы, ні канавы… Пра іх ніхто не падумаў, шкада…»
«Па-мойму, гэта трындзец нейкі! На МКАД усе тармозяць і баяцца перастройвацца!»
«Ну адключаць святло ў Мінску так, каб у дварах было цёмна, а на дарогах таксама адсутнічала святло — так сабе ідэя. Вэлкам ДТЗ, вэлкам людзі, якія падаюць на лёдзе, вэлкам крадзяжы і гвалт», — прарочыць яшчэ адзін мінчук.
Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота з сацсетак
«— Чаму ў Мінску не гараць ліхтары?
— Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны», — жартуюць у каментарах.
«Апладзірую стоячы гэтаму геніяльнаму рашэнню ўключаць вулічнае асвятленне пасля 19-й. Усе едуць дахаты ў абсалютнай цемры, якая праразаецца сляпучым святлом фараў. Пешахода можна толькі як сілуэт на фоне снега адрозніць. Нормы ўзроўню асветленасці выйшлі ў акно.
А вось падсветку фасадаў чамусьці ўключаюць як звычайна. Трэба тэрмінова разабрацца!», — іранізуе тыктокер.
Бульвар Мулявіна ў Мінску. Фота з сацсетак
Мінск і іншыя гарады пагрузіліся ў цемру на наступны дзень пасля заўвагі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас нарады па развіцці Віцебскай вобласці ён зладзіў разнос чыноўнікам за безгаспадарлівасць: абурыўся, што ліхтары на вуліцах «загараюцца занадта рана», а на вулічнае асвятленне ідзе «неапраўдана шмат грошай».
Лукашэнка даручыў уключаць вулічныя ліхтары не раней за 19‑20 гадзін, а выключаць не пазней за 7-ю. Як бачым, энергетычныя службы адрэагавалі маланкава.
А пакуль беларусы абураюцца, дзяржаўныя пропагандысты ўжо пачалі апраўдваць новаўвядзенне.
«Цяпер у нас не Лас-Вегас, цяпер і нармальна, і добра. Больш душэўнасці цяпер, праведнасці. Урэшце, вечарам дома каханнем трэба займацца», — здзекуецца з людзей у добра асветленай студыі Рыгор Азаронак.
Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?2626
Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача1616
Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача16
Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых66
Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6
Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна3535
Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна35
«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы22
«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2
«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі33
«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3
Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?44
Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4
Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых22
Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2
Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?3131
Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31
Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута1818
Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18
«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы66
«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6
Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў66
Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6
Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1616
Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці22
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці2
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў2626
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў26
Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні22
Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця8181
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця81
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек33
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3
Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»
Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»
МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую2626
МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26
У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры1919
У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19
Каментары