Свет22

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны

Расія неаднаразова пастаўляла нафту на Кубу ў апошнія гады і не збіраецца адмаўляцца ад новых паставак, заявіў расійскі пасол у рэспубліцы Віктар Каранэлі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Ramon Espinosa

«Мы зыходзім з таго, што гэтая практыка [экспарт нафты на Кубу] будзе працягнута», — сказаў дыпламат у інтэрв’ю «РІА Навіны».

Заява прадстаўніка Расіі прагучала пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які дазваляе ўвядзенне дадатковых пошлін на тавары з краін, што наўпрост або ўскосна пастаўляюць нафту на Кубу. Пры гэтым канкрэтны памер магчымых мытаў у дакуменце не ўказаны. Адначасова Трамп абвясціў у ЗША надзвычайнае становішча з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы з боку Кубы, нагадвае Moscow Times.

Раней амерыканскі прэзідэнт неаднаразова заяўляў, што Куба «вельмі блізкая да калапсу» і «вось-вось абрынецца», бо пазбавілася паставак нафты з Венесуэлы і звязаных з імі даходаў. Крыніцы Politico ў адміністрацыі Трампа адзначалі, што Вашынгтон мае намер дамагацца змены рэжыму на Кубе, у тым ліку з дапамогай блакады імпарту нафты.

У канцы студзеня ў кампаніі Kpler падлічылі, што рэспубліка пры сённяшнім узроўні попыту і ўласнай нязначнай здабычы нафты зможа пратрымацца без імпарту паліва яшчэ 15—20 дзён.

На гэтым фоне адміністрацыя Трампа пачала актыўна шукаць унутры кубінскага ўрада фігуру, якая дапаможа зрынуць цяперашнюю ўладу да канца 2026 года.

На думку вашынгтонскіх стратэгаў, эканоміка Кубы знаходзіцца «на мяжы калапсу» пасля страты падтрымкі Венесуэлы, а ўрад ніколі не быў настолькі ўразлівым. У пошуках прыдатнай кандыдатуры прадстаўнікі ЗША сустракаюцца з кубінскімі эмігрантамі ў Маямі і Вашынгтоне. Аднак канкрэтнага плана па змене ўлады на Кубе, як адзначала WSJ, у Белага дома пакуль няма.

Расія, у сваю чаргу, накіравала на Кубу цяжкі ваенна-транспартны самалёт Іл-76, які звычайна выкарыстоўваецца для перакідкі ваеннай тэхнікі. Пасля прыбыцця борта ў рэспубліку кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая працягваць «аказанне неабходнай палітычнай і матэрыяльнай падтрымкі» Гаване, якая знаходзіцца пад ціскам адміністрацыі Трампа.

Каментары2

  • Пепе маленькі кубінец
    05.02.2026
    Пры ўсёй маёй нелюбові да Расіі і яе уладаў, я павагай стаўлюся да працягу такіх энерга-паставак. Калі яны будуць, безумоўна.
  • усё было запланавана Д. Трампам. Сашка не спі ў шапку
    05.02.2026
    Пепе маленькі кубінец,
    "ЗША прапанавалі Індыі замяніць расійскую нафту на венесуэльскую"
    -NN
    цікава, выглядае як гэта было усё запланавана Д. Трампам. Сашка не спі ў шапку, Індусы за 22 $ уралс бяруць, ты кажы імперыялістам 10 $ не больш ))

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць