Свет1515

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

«НА КУБУ БОЛЬШ НЕ БУДЗЕ ПАСТУПАЦЬ НІ НАФТЫ, НІ ГРОШАЙ — НУЛЬ!»

Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў звярнуў сваю ўвагу на Кубу.

«Цягам многіх гадоў Куба жыла на вялікія аб'ёмы нафты і грошай з Венесуэлы. У сваю чаргу, Куба аказвала «паслугі бяспекі» двум апошнім венесуэльскім дыктатарам, але больш гэтага не будзе!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.

«Венесуэлу цяпер абараняюць Злучаныя Штаты Амерыкі, якія валодаюць самымі магутнымі ўзброенымі сіламі ў свеце (на сённяшні дзень!), і мы будзем абараняць іх. НА КУБУ БОЛЬШ НЕ БУДЗЕ ПАСТУПАЦЬ НІ НАФТЫ, НІ ГРОШАЙ — НУЛЬ! Я настойліва рэкамендую ім заключыць здзелку, ПАКУЛЬ НЕ СТАЛА ЗАНАДТА ПОЗНА», — дадаў Трамп.

Куба шмат гадоў атрымлівала нафту з Венесуэлы (і меней — з Мексікі). А кубінцы ўваходзілі ў склад асабістай аховы Нікаласа Мадура. Падчас амерыканскай аперацыі захопу Мадура былі забітыя 32 кубінцы.

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель адрэагаваў на словы Трампа. «Куба — свабодная, незалежная і суверэнная краіна. Ніхто не дыктуе нам, што рабіць», — напісаў ён у X. «Тыя, хто ператварае ўсё ў бізнэс, нават чалавечыя жыцці, не маюць права ўказваць Кубе на што-небудзь, абсалютна ні на што».

Пра канкрэтныя планы наконт Кубы Трамп пакуль не казаў. Цікава, што цяперашні дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа — сын кубінскіх мігрантаў.

Каментары15

  • Сумна мне нешта за Кубу
    12.01.2026
    Не хацеў казаць, але скажу, што Кубе пагражалі прэзідэнты і буйнейшыя Трампа, гэта тытан Ніксан, гэта і гігант Кенедзі, іх яйкі былі больш, чым мабыць галава Трамп, а можа нават больш, але і ў іх нічога не атрымалася.
    Параю Трампу, што стаў бачыць сябе мачо-пікчу пасля кумедыі з Мадура і яго бандыцкім намеснікам, што лепш вярнуцца да тарыфаў 100500%, а не займацца вайной, вайна гэта клапотнае дзялка, і невыказнае дзялка, хай спытае ў Кенедзі, а тарыфы гэта бяспечна і вельмі па пенсіянерску - пагражаць унукам пазбаўленнем спадчыны за свавольствы і шашні з афіцыянткамі.
  • Žvir
    12.01.2026
    Сумна мне нешта за Кубу, paraŭnali. Dyk i zniešnija ŭmovy paraŭnajcie u takim razie, tady, i ciapier.

    A jany inšyja, čym niekali. Kuba visieła na šyi našych dziedaŭ, jakija na jaje ŭtrymannie išačyli, potym estafietu padchapiŭ Čaves... I voś, kuźkina maci zdzmułasia, cycka sčezła.

    Ciapier Tramp daść rady, usio, što kinuli tam amierykanskija aliharchi, budzie im paviernuta, a Kuba pieraŭtvorycca ŭ rajski kutok dla zvyšzamožnych z usiaho śvietu. Dubai i Sinhapur, Hankonh i Makaa u hłybokim smutku...:))
  • любоў ЗША ў дачынення да Ірана, Кубы, і маёй любай Беларусі
    12.01.2026
    "Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна"
    Цалкам Падтрымліваю намагання, любоў ЗША ў дачынення да Ірана, Кубы, В., і маёй любай Беларусі (ВКЛ) !

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць