Свет1010

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні

З-за дзеянняў ЗША Куба апынулася на мяжы вострага паліўнага крызісу: наяўных запасаў нафты краіне можа хапіць толькі на два—тры тыдні. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на дадзеныя аналітычнай кампаніі Kpler.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Ramon Espinosa

Амерыканская блакада Венесуэлы і ціск Вашынгтона на Мексіку пазбавілі Кубу двух асноўных і стабільных крыніц паставак нафты і мазуту, які выкарыстоўваецца для выпрацоўкі электраэнергіі. Пры цяперашнім узроўні спажывання і вельмі абмежаванай уласнай здабычы паліва сітуацыя выглядае крытычнай.

На думку эксперта кансалтынгавай кампаніі Teneo Нікаласа Уотсана, без новых паставак крызіс можа стаць настолькі глыбокім, што паставіць пад пагрозу само існаванне кубінскага рэжыму.

Паводле Kpler, у гэтым годзе Куба атрымала каля 84,9 тысячы бараляў нафты — усяго з адной пастаўкі з Мексікі. У сярэднім гэта прыкладна 3 тысячы барэляў у дзень, у той час як у 2025 годзе краіна імпартавала больш за 37 тысяч бараляў штодня. Калі дадаць студзеньскую пастаўку да прыкладна 460 тысяч бараляў, якія знаходзіліся ў сховішчах на пачатку года, запасаў хопіць усяго на 15—20 дзён, лічыць аналітык Kpler Вікторыя Грабенвёгер.

Акрамя нафты, на Кубе амаль скончыўся і мазут. Да сярэдзіны 2025 года яго фактычна адзіным пастаўшчыком заставалася Венесуэла, але апошні груз прыбыў яшчэ ў лістападзе.

11 студзеня, неўзабаве пасля апошняй пастаўкі з Мексікі і на фоне сілавых дзеянняў ЗША ў Венесуэле, Дональд Трамп публічна заявіў, што Куба больш не будзе атрымліваць нафту. На гэтым тыдні ён таксама адзначыў, што кубінскі рэжым «вельмі блізкі да калапсу».

Эксперт Тэхаскага ўніверсітэта Хорхе Піньён папярэджвае: калі ў найбліжэйшыя тыдні новыя пастаўкі не адновяцца, краіну чакае сур’ёзны эканамічны і энергетычны крызіс.

Пры гэтым Куба і без нафтавай блакады перажывае найцяжэйшы эканамічны спад з 1959 года. Паводле ацэнак дэмографа Карласа Альбісу-Кампаса, з 2020 года краіну пакінула каля чвэрці насельніцтва — больш за 2,7 мільёна чалавек.

Раней Венесуэла забяспечвала каля 40% патрэб Кубы ў нафце, прычым па льготных цэнах. Сітуацыя рэзка пагоршылася напрыканцы мінулага года, калі ЗША ўвялі марскую блакаду і пачалі перахоп танкераў з венесуэльскай нафтай. Адзін з захопленых караблёў вёз на Кубу больш за мільён бараляў.

Мексіка летась была галоўным пастаўшчыком нафты для Гаваны, аднак цяпер ЗША настойваюць на спыненні гэтых паставак. Мехіка апынуўся ў складаным становішчы з-за пагроз Вашынгтона і маючага адбыцца перагляду гандлёвага пагаднення паміж Мексікай, ЗША і Канадай.

Як адзначае мексіканскі энергетычны кансультант Гансала Монрой, Куба моцна залежала ад Венесуэлы, і калі цяпер пад ціскам ЗША Мексіка таксама спыніць экспарт, праблемы для вострава стануць надзвычай сур’ёзнымі.

Паводле звестак аналітычнага цэнтра Social Rights Observatory, каля 90% кубінцаў жывуць у крайняй беднасці, а 70% не могуць рэгулярна забяспечыць сябе нават адным паўнавартасным прыёмам ежы ў дзень. Большасць апытаных называе галоўнымі праблемамі дэфіцыт прадуктаў і пастаянныя адключэнні электраэнергіі, якія ў асобных рэгіёнах доўжацца да 18 гадзін і больш.

Каментары10

  • 29.01.2026
    Чуковский о трампе : "
    Вчера две маленькие белки
    Весь день играли с ним в горелки
    И танцевали без конца
    На именинах у скворца.

    А нынче он, как будто в танке,
    Промчался по двору в жестянке
    И бросился в неравный бой
    С моею курицей рябой. "
    Ну возможно он " победит " Кубу и что ?
    Нобеля ему ?
  • CCU
    29.01.2026
    А мукі? Мукі на колькі засталося?
  • A loose-cannon president
    29.01.2026
    А ў Іране, здаецца, засталося іранцаў на два-тры тыдні. "Дапамога ўжо ў дарозе"... What's next, Agent Orange?

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць