Усяго патроху66

«Саладуха выклаў сэлфі з цэнтра сталіцы»: беларусы жартуюць пра блэкаўт па загадзе Лукашэнкі

Да навіны пра тое, што сталіца і іншыя гарады краіны патанулі ў цемры, бо Лукашэнка загадаў эканоміць, а чыноўнікі як заўсёды кінуліся разбіваць ілбы, беларусы паставіліся з гумарам. Сабралі жарты ў сацсетках.

Мінск учора. Фота з сацсетак

Згадвалі ў жартах галоўнага аўтара ідэі блэкаўта ў Беларусі: «Сёння ўвесь вечар лётаў верталёт. Верагодна, хтосьці зверху глядзеў, як там святло эканоміцца».

Да тэмы прыйшлася і цытата з «Майстра і Маргарыты»: «Цемрадзь, якая прыйшла з Міжземнага мора, нахінула зненавідны пракуратару горад».

Хтосьці працягвае здзіўляцца бясконцым сюрпрызам ад дзяржавы ў Год беларускай жанчыны: «Вы мяне загадзя выбачце, але нешта ў год беларускай жанчыны ўсё ў краіне пайшло па п**дзе».

Нехта з мінчан звярнуў увагу на тое, што адключэнне (дакладней, уключэнне за спазненнем) асвятлення ніяк не перашкодзіла таму, што на Нацыянальнай бібліятэцы рэклама казіно ззяла як звычайна.

Адна жанчына пажартавала: «Муж толькі зразумеў, навошта нам святло абрубаюць. Каб рэкламу Betera было лепш бачна».

«Толькі дзякуючы Betera на мінскіх вуліцах сёння ўвечары хаця б нешта бачна», — напісаў іншы карыстальнік Threads.

Абмяркоўвалі і тое, як цяпер павінен выглядаць жыхар Мінска: «Як зараз павінен выглядаць добрапрыстойны жыхар Мінска (Беларусі)? На лбе ліхтарык, на рукаве флікер, у руках некалькі пачкаў солі. Калі зусім прыстойны, у руках у прыдачу да солі рыдлёўка і скрабок для лёду», «Ультрафіялетавы ліхтарык для пакупкі валюты ёсць, зараз патрэбны ліхтарык па вуліцах хадзіць. Што наступнае трэба будзе прыкупіць?».

Нагодай для жартаў стала і шматпакутная БелАЭС: «Мяркуючы па такому беражліваму асвятленню ў Мінску, АЭС паходу пачала высмоктваць энергію з краіны, а не вырабляць».

Блогер Ігар Лосік жартуе: «Азаронак радуецца, што ў Мінску стала цёмна, таму што яго перасталі пазнаваць на вуліцах і пляваць у спіну».

Журналіст Алесь Пілецкі вырашыў зноў пісаць жарты пра тэлефонныя размовы Лукашэнкі (яго допісы ў 2020 годзе з хэштэгам #давайпака карысталіся папулярнасцю):

— Ало, Наташа?

— Да, Александр Григорьевич.

— Наташа, атключай рубільнік.

— Но… Александр Григорьевич, зачем? Темно ведь, зима. Как…

— Дземаграфічэскую праблему будзем рэшаць. Цемната друх маладзёжы.

— Но Алекса…

— Што ешчо там у нас у павестке? Інфляцыя?

— Да, Александр Григорьевич.

— Закрывай усе магазіны.

— Но, Алекса…

— Нет магазінаў, нет інфляцыі.

Думка аб тым, што святло выключылі, каб вырашыць дэмаграфічны крызіс, прыйшла ў галаву не толькі журналісту: «Цемра — сябар моладзі. У цемры не бачна… Гэта новая праграма па ўзняцці нараджальнасці, а заадно і эканомікі!».

Блогер Джыпсінкоў (Міхаіл Цыганкоў) адрэагаваў серыяй мемаў.

Іншыя беларусы, якія з'ехалі, таксама не ўтрымаліся ад жартаў — яно і не дзіўна, бо людзі ўжо прывыклі да навін прапаганды, якая няспынная распавядае пра цяжкае жыццё ў Еўропе:

«У Еўропе ацяплення на тры дні засталося, а святло выключылі ў горадзе М. Вось справы…».

«У Мінску спецыяльна выключаюць святло. Не таму што эканомія, не таму што аварыя — а з гуманізму. Каб беглыя змагары з Польшчы, гледзячы ў бок Радзімы, не аслеплі ад таго, як тут добра. Бо калі ўключыць ліхтары, яны ўбачаць: шчаслівых людзей, стабільнасць, цёплыя пад'езды, упэўненасць у заўтрашнім дні і, магчыма, нават бясплатную паркоўку.

А гэта ўжо жорстка. Польшча да такога не гатова. Таму ў Мінску цёмна. Цёмна — значыць клапатліва. Цёмна — значыць па-людску. Цёмна — каб не параніць тых, хто з'ехаў па светлую будучыню і зараз жыве пры лямпачцы з Ікеі. Так што калі раптам зноў згасла святло, ведайце: гэта не адключэнне. Гэта патрыятызм з клопатам аб зроку».

«МАЛАНКА: На мяжы затрымана фура з кантрабанднымі ліхтарамі. АМАП спыніў спробу экстрэмістаў вераломна расставіць святло ўздоўж дарог. Мэта дыверсіі — сарваць указ і не даць беларусам атрымліваць асалоду ад прэзідэнцкай цемры. У МУС заявілі: «Гэта акт агрэсіўнага асвятлення суверэннай тэрыторыі». Кантрабандныя люмены канфіскаваны. Памятайце: спроба падсвятліць шлях без санкцыі зверху — гэта дзяржздрада. Сапраўднаму патрыёту ліхтар не патрэбны, яго шлях асвятляе вернасць курсу!».

А на фан-старонцы беларускага спевака Ap$ent згадалі, што ў яго ёсць песня «Цемра», якая можа быць саўндтрэкам да ўчорашняй сітуацыі ў Беларусі.

@fan_apsent

“Цемра” слухаць на ўсех мызыкальных пляцоўках.

♬ Цемра - AP$ENT

Каментары6

  • Абу
    05.02.2026
    Гімн лукашэнкаўскай Беларусі замянілі на "Back in Black".
  • rkfcc
    05.02.2026
    cудя по реакции народца можно было вообще не включать. Впрочем, ищо не вечер...
  • Аляксандр Саладуха -
    05.02.2026
    твар сучаснай Беларусі.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць