Здароўе

У Беларусі плануюць павялічыць дародавы адпачынак на 14 дзён

Павелічэнне дародавага адпачынку пазітыўна адаб’ецца на здароўі будучай мамы.

Такое меркаванне выказаў 19 мая журналістам галоўны лекар радзільнага дома Мінскай вобласці Пётр Масько.

У Беларусі плануецца прадоўжыць дародавы адпачынак на 14 каляндарных дзён

і прадастаўляць яго з 28 тыдняў цяжарнасці. Адпаведныя змяненні ўносяцца ў Працоўны кодэкс Беларусі.

«Як акушэр‑гінеколаг я на баку жанчын. Сама па сабе цяжарнасць — гэта двайная нагрузка на арганізм, а з павелічэннем тэрміну яна толькі ўзмацняецца. Таму чым большы становіцца плод, тым больш спакою трэба будучай маме для забеспячэння нармальнага развіцця і росту дзіцяці», — сказаў Пётр Масько.

Спецыяліст дадаў, што на позніх тэрмінах цяжарнасці ў жанчын часта ўзнікаюць праблемы са здароўем, ім выдаецца лісток непрацаздольнасці. Акрамя таго, цяпер усё больш беларусак нараджаюць, маючы розныя захворванні,

і значнай частцы з іх прапануецца завяршыць цяжарнасць задоўга да яе фізіялагічнага тэрміну.

«Мы маем магчымасці для надзейнага выходжвання дзяцей, якія нарадзіліся нават у 30 тыдняў», — адзначыў Пётр Масько.

Ён таксама паведаміў, што ў радзільным доме Мінскай вобласці штогод нараджаюцца і выходжваюцца амаль 50 працэнтаў неданошаных малышоў вобласці. Толькі ў 2009 годзе ў лячэнні ва ўмовах аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі нованароджаных мелі патрэбу 970 дзяцей, з якіх больш як 480 пралечаны ў УЗ «РДМВ». У радзільным доме асвоены ўнікальныя тэхналогіі выходжвання дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела пры нараджэнні, штогод выходжваюцца больш як 60 дзяцей з масай цела менш за 1,5 кг, амаль 20 — з масай да 1 кг. Самы маленькі пацыент, якога ў 2005 годзе шчасліва выпісалі з радзільнага дома, важыў пры нараджэнні 545 грамаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ43

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць