Грамадства44

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»

У межах так званай Саюзнай дзяржавы могуць стварыць маштабны турыстычны маршрут, які прэзентуецца як аналаг расійскага «Залатога кальца». Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Філіп Гулы патлумачыў расійскаму выданню Sputnik, чаму «саюзны» турыстычна-інфармацыйны цэнтр вырашылі адкрыць не ў Маскве, а ў Смаленску.

Смаленск. Фота: Wikimedia Commons

Паводле слоў Філіпа Гулага, Смаленск мае ключавое значэнне тым, што праз яго праходзіць большасць транзітных маршрутаў паміж Беларуссю і Расіяй. Акрамя таго, у Смаленскай вобласці бярэ пачатак Дняпро, а сам горад размешчаны прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Мінска, Масквы, Гомеля, Магілёва і Віцебска.

Гулы лічыць Смаленск цэнтральным пунктам і прапануе ў будучыні адкрыць філіялы такога цэнтра ў Магілёве ці Бабруйску, каб захаваць баланс. Асноўная задача турцэнтра — прасоўванне агульнага турыстычнага прадукту «Саюзнай дзяржавы», у тым ліку на рынках трэціх краін і ў аддаленых рэгіёнах Расіі.

Таксама абмяркоўваецца ідэя стварэння вялікага турыстычнага «кальца», якое ахопіць 11 рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У маршрут могуць увайсці Ніжні Ноўгарад, Цвер, Таржок, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Полацк, Віцебск, Мінск, Магілёў, Смаленск і Уладзімір. Падарожжа прапануецца падзяліць на асобныя ўчасткі, каб турыстам было зручна далучацца і завяршаць маршрут у буйных гарадах.

Каментары4

  • Няхай яны застаюцца на сваім баку плота
    11.02.2026
    Беларусь не Расея. Наша гісторыя ня іхняя гісторыя. Наша культура не іхняя культура. Нашы славутасьці ня іхнія славутасьці. Гэта падступны спосаб Масквы навязаць нашай краіне неакаляніялізм. У Беларусі дастаткова гістарычнага й культурнага капіталу для актыўнага й прыбытковага турызму, калі б дыктатура не ізалявала краіну ад Эўропы й сьвету.
  • ухуххахахах
    11.02.2026
    Филя, с красноречивой фамилией Гулаг, решил организовать какое-то там анальное кольцо?
  • Ну
    11.02.2026
    Калі ўсё ж створаць сваё "яйка", спадзяюся, экскурсаводы будуць між іншага расказваць, хто нішчыў нашыя гарады і людзей у 17-18-х стагоддзях.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць