Грамадства88

«Акунанне ў айчынныя карані». Беларусам замест тураў па Еўрасаюзе прапануюць паездкі ў Смаленск, Пскоў і Калугу

Новыя аўтобусныя туры па рэгіёнах Беларусі і Расіі збіраюцца запусціць у красавіку 2025 года.

Ілюстрацыйнае фота

Турыстычныя кампаніі Беларусі і Расіі збіраюцца стварыць альтэрнатыву папулярным у беларусаў аўтобусным турам па краінах Еўрасаюза.

У новы праект увайшлі 11 рэгіёнаў Беларусі і Расіі — Ніжагародская, Уладзімірская, Маскоўская, Смаленская, Цвярская, Пскоўская, Калужская і Ноўгарадская вобласці Расіі, а таксама Мінская, Магілёўская, Віцебская вобласці Беларусі.

Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы лічыць, што такі «прадукт», як аўтобусныя туры, «адпавядае культуры спажывання дзвюх краін», піша Sputnik.

«Мы прымяняем аналагі аўтобусных тураў па Еўропе, такі прадукт адпавядае турыстычнай культуры спажывання нашых краін. А ў доўгатэрміновай перспектыве – і трэціх краін», — лічыць Гулы.

Пры гэтым ён прызнае, што камерцыйны патэнцыял такіх тураў не занадта высокі — падобны прадукт здольны сабраць турыстаў «толькі на дзясятак-паўтара аўтобусаў у год». Аднак Гулы бачыць перавагу ў «каскадным прынцыпе» — гэта значыць, што турысты могуць пачаць і скончыць тур у любой пажаданай кропцы.

Гулы лічыць, што 11 рэгіёнаў, пра якія ідзе гаворка ў праекце, «звязаныя паслядоўнай гісторыяй, міфалогіяй, этнасам і культурай». Падарожжа ён называе «акунаннем у серыял уласных, айчынных каранёў, якія раскрываюць сэнс і значэнне нашага саюза, яго асноў».

«Ніжні Ноўгарад, Уладзімір, Калуга, Смаленск, Магілёў, Мінск, Полацк, Віцебск, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Таржок, Цвер — турысты змогуць далучыцца на розных этапах маршруту на пэўную колькасць дзён, камбінуючы гарады, рэгіёны і лагістыку», — адзначыў ён.

Да рэалізацыі праекту збіраюцца прыцягваць чыноўнікаў і інвестараў.

Каментары8

  • Турагество
    21.10.2024
    Очень рекомендую! Саранск, Сызрань, Тюмень, Воркута, Ангарск. Куда романтичнее и приятнее наших Цюрихов и Стокгольмов.
  • Прау́да
    21.10.2024
    Карані беларусау́ - НЕ у́ Смаленску, Ноу́гарадзе, Клязьме і далей па сьпісе.
    Беларусы - пау́балты, таму да нашчадкау́ башкіра-татарау́ адносін не маюць!
  • Бобр
    21.10.2024
    Прау́да, сами вы полуболт). Беларусь самые дисциплинированные славяне

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць