Грамадства2323

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі накіраваў міністру абароны Віктару Хрэніну віншаванне з «Днём абаронцы айчыны», які ў адпаведнасці з савецкай традыцыяй на дзяржаўным узроўні адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. Пра гэта паведаміў афіцыйны партал Каталіцкай царквы ў Беларусі catholic.by. 

Калаж: catholic.by

У сваім віншаванні Юзаф Станеўскі адзначае, што

«вайсковая служба заўсёды лічылася святой і праведнай. Хрысціянская ідэя вайсковай службы заключаецца ў самаадданым служэнні Радзіме і народу аж да гатоўнасці аддаць «жыццё сваё за сяброў сваіх».

Арцыбіскуп пажадаў Хрэніну «Божай дапамогі, моцнага здароўя, духоўных сіл, натхнёнага і дбайнага служэння Радзіме» і запэўніў, што моліцца, «каб Пан захоўваў вас і вашых блізкіх у пабожнасці».

«Ва ўсе часы на варце нашай Радзімы стаялі моцныя духам, адданыя сваёй Айчыне і маральным ідэалам людзі. І сёння, абараняючы мір, спакой і дабрабыт нашых суграмадзян, вы падаеце ўсім нам прыклад не толькі сілы і мужнасці, але і духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару.

Служэнне Радзіме, якое вы здзяйсняеце для захавання грамадскага парадку і спакою грамадзянскага насельніцтва нашай краіны, нельга ўявіць без гэтых якасцяў. Штодзённае выкананне вайсковага абавязку — высокае пакліканне, якое патрабуе духоўнага подзвігу, а часам і самаахвяравання», — адзначыў каталіцкі іерарх.

Каментары23

  • Беларус
    23.02.2026
    Ганьбiшча несусветнае, нам парэбна свая царква каталiцкая i царква праваслаўная, а не польскi касцёл i рпцшны фiлiял, хопiць ужо гэтай антыбеларускай гразi.
  • Залік здаў
    23.02.2026
    О і гэты пагоны начапіў. Як ты Юзаф не старайся, але метрафан рпц , усё роўна недасяжны для цябе.
  • Каталікі гуляюць Візантыйскую гульню сёння
    23.02.2026
    Ян,
    "рпц"- гэта ФСБ філія . Каталікі гуляюць Візантыйскую гульню сёння каб захавацца ...І добра , імперый пыха не доўга засталося . Трамп (Як Рэгйган Бальшавікам) нафтай разварочвае усе кішкі і косткі драпежнай імперыі хана джучы .

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы27

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы27

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць