Свет33

Расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству

Паводле паведамленняў праўрадавых расійскіх блогераў, расійскім вайскоўцам ва Украіне пасля абмежаванняў у дачыненні да Telegram параілі не карыстацца дзяржаўным месенджарам Max. Адзін з Z-каналаў са спасылкай на крыніцы сцвярджае, што ў войскі паступілі распараджэнні не ставіць гэты сэрвіс на прылады з пашыранымі магчымасцямі, піша The Moscow Times.

Інфармацыю пра забарону Max для расійскіх салдат і афіцэраў пацвердзіла таксама адна з крыніц выдання «Медыязона». Паводле яе звестак, прычына ў тым, што месенджар лічыцца недастаткова бяспечным. Пры гэтым сцвярджаецца, што неўзабаве вайскоўцам прапануюць іншую праграму сувязі, аднак пра якую менавіта платформу ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Пры гэтым цывільным грамадзянам месенджар Max не толькі не забараняецца, але і ўсяляк дырэктыўна навязваецца. 

Раней расійскія ўлады заяўлялі пра намер узмацніць абмежаванні супраць Telegram, абвінавачваючы кампанію ў невыкананні патрабаванняў заканадаўства. Гэта выклікала крытыку з боку часткі вайсковай супольнасці, якая адзначала праблемы з сувяззю на фронце.

Каментары3

  • усё як ў 1917
    23.02.2026
    "pасійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству" беклербекі не могуць імперыю падзяліць , усё як ў 1917 ))
  • Z маскоўскай імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, ахранака - НКВД
    24.02.2026
    усё як ў 1917, цікава а нашы расейскамоўныя марылі пра балі , і францускія булкі, вы не ведалі што маскоўскай імперскай мовай & культурай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, ахранака-НКВД, і г.д.? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць ці будзім далей за Шклоўскім Маісеям хадзіць па пустэчы , ён 40 гадаў вадзіў сёння мы жывём больш , Сашка & яго рэжым будзе нас 80 год вадзіць...
  • Маркс и Пушкин одобряют
    24.02.2026
    усё як ў 1917, все будет как в 1939!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць