Грамадства

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

У гаспадарках Клецкага раёна знайшлі сур’ёзныя парушэнні ветэрынарна-санітарных нормаў, звязаныя з утылізацыяй трупаў загінулых жывёл. Пра гэта паведаміла мясцовая пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Пракурорскія праверкі паказалі, што ў шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый не выконваліся правілы пахавання і знішчэння трупаў жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання.

У адным з выпадкаў мёртвую жывёлу і яе парэшткі хавалі не на спецыяльна прызначаным скотамагільніку, а на прылеглай тэрыторыі, якая не была агароджаная. З-за гэтага доступ да туш, якія раскладаліся, маглі мець як староннія людзі, так і бадзяжныя ды дзікія жывёлы.

Частку трупаў наогул не закопвалі: яны захоўваліся ў прычэпе і проста на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу. Паводле пракуратуры, загінулыя жывёлы своечасова не вывозіліся з фермаў, а неабходныя ўмовы для іх збору і ўтылізацыі не былі створаныя.

Таксама выявілі факты ўнясення недакладных звестак у дакументацыю — у журналы рэгістрацыі прыплоду і ацёлаў уносіліся фальшывыя даты, у тым ліку адносна мёртванароджаных цялят.

У іншай гаспадарцы скотамагільнік не быў належным чынам абсталяваны: адсутнічалі агароджа, накрыўка з замкамі і навес. Рэшткі туш складваліся ў яме і часткова засыпаліся снегам.

Пракуратура падкрэсліла, што такія парушэнні ствараюць пагрозу распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў сярод жывёл, асабліва з улікам доступу дзікіх звяроў і птушак да парэшткаў.

Кіраўніку райвыканкама выставілі патрабаванні ліквідаваць выяўленыя парушэнні, прывесці скотамагільнікі і прылеглыя тэрыторыі ў адпаведнасць з ветэрынарна-санітарнымі нормамі, арганізаваць належныя ўмовы для збору і ўтылізацыі трупаў жывёл, правесці праверку па фактах скажэння дакументацыі і разгледзець пытанне аб прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Каментары

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць