Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення
Ціна Палынская і яе старэйшая дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў траўні 2025 года і змешчаныя пад варту па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 361‑1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Цяпер стаў вядомы прысуд: кожнай далі па два гады калоніі і штраф, паведамляе «Хрысціянская візія».

Ціна Палынская
Іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.

Маргарыта Рабіновіч
Пракурор патрабаваў для абедзвюх жанчын па 2,5 года пазбаўлення волі, суддзя зменшыла гэты тэрмін на паўгода.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары