Грамадства99

Двум каталіцкім святарам не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. Без пастыраў засталіся шэсць парафій у трох раёнах

Беларусь вымушаныя пакінуць два польскія святары, якія шмат гадоў служылі ў Брэсцкай вобласці. Як паведаміў праз дыяцэзійны сайт біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ў сваім звароце да вернікаў, Пінская дыяцэзія не атрымала ад дзяржаўных уладаў узгаднення на далейшае служэнне святароў. 8 сакавіка з імі развіталіся ў парафіях, піша Katolik.life.

«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне — без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
Ксяндзы Адам Страчынскі і Павел Кручак

Не атрымалі дазволу на далейшую працу ксёндз Адам Страчынскі, які на працягу 11 гадоў быў душпастырам у Івацэвічах, Косаве і Вольцы, і ксёндз Павел Кручак, які 13 гадоў служыў у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы. Такім чынам, адразу шэсць парафій у трох раёнах (Драгічынскім, Іванаўскім і Івацэвіцкім) засталіся без святароў.

Ардынарый Антоні Дзям'янка адзначыў, што ў такіх умовах дыяцэзіі вельмі складана забяспечыць усе парафіяльныя супольнасці рэгулярнай душпастырскай апекай.

«Сёння мы перажываем такі перыяд, калі не хапае мясцовых душпастыраў. Молімся аб пакліканнях да святарскага служэння і падтрымліваем нашых семінарыстаў. Шматгадовы пробашч ад’язджае з вашых парафій не па сваёй волі. Гэта боль для ўсіх нас. Але мы — біскупы і святары — будзем дапамагаць і падтрымліваць вас», — звярнуўся іерарх да вернікаў шасці парафій, якія засталіся без пастыраў.

Генеральны вікарый дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска таксама выказаўся на гэту тэму. На сваёй старонцы ён распавёў, што падчас візіту ў Гомель падзяліўся перажываннямі, звязанымі з выездам з Пінскай дыяцэзіі двух святароў, якім не быў узгоднены дазвол на рэлігійную дзейнасць:

«Прымусовы ад'езд ксяндза Паўла з Іванава і ксяндза Адама з Івацэвічаў — вялікая бяда для нашай дыяцэзіі, бо асірацелі і засталіся без пастырскай апекі вернікі аж трох раёнаў, і што далей рабіць — не ведаю… Толькі малітва супольнасці Касцёла суцяшае ў смутку і дадае надзеі».

У Пінскай дыяцэзіі з-за вострага недахопу святароў многія ксяндзы вымушаны абслугоўваць адразу некалькі парафій у розных, часта аддаленых населеных пунктах.

Адмова ў дазволе на працяг служэння двум святарам адбылася на фоне актыўнага супрацоўніцтва кіраўніцтва дыяцэзіі з мясцовымі дзяржаўнымі ўладамі, удзелу духавенства ў праўладных мерапрыемствах, нават з нагоды «Дня народнага адзінства» 17 верасня — далучэння Заходняй Беларусі да БССР, што мела катастрафічныя наступствы для Каталіцкай царквы ў гэтым рэгіёне.

Каментары9

  • Можа нашых прызначаць
    08.03.2026
    Імя, 35 гадоў незалежнасцi, ужо патрэбна на мясцовых ксяндзоў беларусаў абапiрацца, а не аддаваць перавагу замежнiкам
  • Марта
    08.03.2026
    Сьвятары,як і касьцёл як рэлігійная інстытуцыя,павінны быць сваімі БЕЛАРУСКІМІ!Мы ж хочам сваю БЕЛАРУСКУЮ праваслаўную царкву,а не маскоўскі філіял!Таму і сьвятары любых канфесій павінны быць свае і служыць у Беларусі сваім беларускім вернікам!
  • .
    09.03.2026
    Можа нашых прызначаць, мясцовы не значыць беларус.
    Мала пакліканняў у траўмаваным бальшавікамі краі.

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць