Здароўе2222

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

«Наша Ніва» даведалася некаторыя дэталі трагедыі ў радзільні.

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: prostooleh на Freepik.com

Нагадаем, 8 сакавіка ў Дзяржынскай ЦРБ памерла 26‑гадовая цяжарная, яе дзіця медыкі таксама не змаглі выратаваць. Першапачаткова пра трагедыю ў Threads распавяла калега загінулай.

Жанчына паведаміла, што парадзіха знаходзілася прыблізна на 34 тыдні цяжарнасці, 8 сакавіка ў яе адышлі воды. Хуткая дапамога адвезла цяжарную ў радзільню, але дапамагчы маладой жанчыне і яе ненароджанаму дзіцяці медыкі не змаглі.

Галоўная доктарка Дзяржынскай ЦРБ Алена Падалянчык дала сціплы каментар «Анлайнеру»: «Пакуль толькі скажу: медыкі зрабілі ўсё, што змаглі. Гэта я кажу з усёй адказнасцю: усё, што змаглі».

Дык што адбылося? У тым самым допісе ў Threads калега сцвярджала, што прычынай смерці стаў анафілактычны шок.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і крыніцы «Нашай Нівы». Са слоў людзей, знаёмых з сітуацыяй, жанчыне ўвялі антыбіётык цэфтрыаксан.

Менавіта гэты антыбіётык раней трапляў у скандал. У студзені 2017 года толькі за адзін тыдзень было зафіксавана тры выпадкі анафілактычнага шоку ад цэфтрыаксана: два школьнікі трапілі ў бальніцу ў цяжкім стане, адна жанчына памерла. У гэтых выпадках выкарыстоўвалі як айчынны прэпарат, так і замежны.

Пасля смяротнага выпадку цэфтрыаксан часова забаранілі ў Беларусі. Тады віцэ-прэм'ер Васіль Жарко заявіў, што ў 2016 годзе ў краіне было зафіксавана 25 выпадкаў алергічнай рэакцыі на гэты антыбіётык — беларускай, расійскай і польскай вытворчасці.

Сярод тых 25 выпадкаў большасць засталася невядомай для грамадства. Рэзананснай стала толькі смерць парадзіхі ў Маладзечне. Тады 27‑гадовая Кацярына нарадзіла здаровага сына, але праз некаторы час ёй стала дрэнна. Медыкі ўвялі жанчыне беларускі цэфтрыаксан — і яна загінула ад анафілактычнага шоку.

За паўгода да Кацярыны ў той жа Маладзечанскай радзільні загінула іншая жанчына. Прычынай таксама стаў анафілактычны шок пасля ўведзенага антыбіётыку.

Але ж Васіль Жарко спрабаваў заспакоіць, што за мяжой алергічных рэакцый на цэфтрыаксан фіксуюць больш.

Трэба адзначыць, што праблемы з цэфтрыаксанам сапраўды ўзнікалі не толькі ў Беларусі. Напрыклад, ва Украіне забаранялі гэты антыбіётык (украінскай вытворчасці) у 2019 годзе — таксама пасля смяротнага выпадку.

У выніку цэфтрыаксан усё ж зноў дазволілі выкарыстоўваць у Беларусі — адбылося гэта ў сакавіку 2017 года.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» лічаць, што ў выпадку 26‑гадовай цяжарнай у Дзяржынску дактары сапраўды не вінаватыя, бо ад алергічнай рэакцыі ніхто не застрахаваны. Але пры гэтым не разумеюць, чаму цэфтрыаксан працягваюць выкарыстоўваць у Беларусі, бо цяжкія рэакцыі на яго не рэдкасць.

Калі казаць пра афіцыйную статыстыку, мы можам арыентавацца толькі на афіцыйныя дадзеныя 2016 года. Жарко расказваў, што ў той год у Беларусі было зафіксавана 254 алергічныя рэакцыі, з іх на цэфтрыаксан — 25. Атрымліваецца, кожны дзясяты пацыент трапіў у смяротна небяспечную сітуацыю менавіта праз гэты антыбіётык.

Каментары22

  • Луке б его вколоть
    09.03.2026
    Так нет же,этому жирному старому пердуну за огромные деньги лучшие лекарство мира тащат..
  • Кстати
    09.03.2026
    Луке б его вколоть , хорошая идея!
  • Ты дурны?
    09.03.2026
    Капец, ну дык пачытай подпіс пад фота. Ты хацеў, пад гісторыяй рэальнай трагедыі было б фота левай жанчыны?!

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах2

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён2

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці39

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах2

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць