Здароўе1616

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Згодна з беларускімі пратаколамі, усім немаўлятам павінны ўводзіць вітамін К адразу пасля нараджэння. Але канакіёну няма не першы месяц ні ў радзільнях, ні ў аптэках краіны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Канакіён (вітамін K1) уводзяць для прафілактыкі гемарагічнай хваробы нованароджаных — небяспечных крывацёкаў, якія могуць узнікнуць праз дэфіцыт вітаміну K у дзіцяці. Ён дапамагае печані выпрацоўваць фактары згусання крыві і зніжае рызыку ўнутраных і вонкавых крывацёкаў.

Застацца без вітаміну К асабліва небяспечна дзецям, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі — напрыклад, неданошаным.

Журналістка «Нашай Нівы» назвалася будучай маці і звярнулася ў дзесяць розных радзільных дамоў Беларусі. Усюды пацвердзілі — вітаміну К (канакіёну) ў іх няма. Калі бацькі маюць магчымасць, лепш прынесці свой.

Супрацоўнік адной з радзільняў расказаў, што вітаміну К у іх няма ажно з ліпеня:

«Чаму няма? Добрае пытанне. Штогод радзільні падаюць справаздачы, колькі дзяцей сёлета нарадзілася — і зыходзячы з гэтых даных павінны прыкладна разлічыць, колькі якіх медыцынскіх сродкаў неабходна закупіць на будучы год. Ведаю, што летам канакіён быў у дзвюх аптэках у Баранавічах — некаторыя бацькі туды па яго ездзілі».

На гэты моманта канакіёну няма ва ўсіх аптэках Беларусі. Суразмоўца кажа, што тыя бацькі, якія ведаюць і разумеюць, наколькі неабходны вітамін К, самастойна набываюць прэпарат ці ў Еўропе, ці ў беларускіх перакупшчыкаў.

Перакупшчыкі просяць за ўпакоўку з пяці ампул ад 180 да 230 рублёў. Для аднаго дзіцяці неабходна адна ампула — за яе просяць 46 рублёў.

Яшчэ ў адной радзільні выказалі спадзяванні, што канакіён з’явіцца ў снежні. Аднак пакуль гэтага гарантаваць не могуць, дакладная дата пастаўкі невядомая.

Каментары16

  • 911
    07.12.2025
    Эфект санкцый вiдавочны, як бы хто не пiсаў. Усё як пры жалезнай заслоне. Але трэба шукаць шляхi iншых паставак. Калi немагчыма з Эўропы i ЗША, то павiнны прапрацоўвацца магчымасцi паставак з Iндыi, цi iншых краiн з якiмi гандль яшчэ магчымы.
  • Ну не
    07.12.2025
    911, санкцыі ніколі не дзейнічалі на лекі. Тут хутчэй за ўсё проста сэканомілі. Так ужо неаднойчы ра білі. Напрыклад, перад еўрапейскімі гульнямі ў Мінску моцна скарацілі закупку лекаў для людзей з самымі рознымі хваробамі - гемафілітыкі дык увогуле ў жудасную сітуацыю тады трапілі. Мала таго, што скарацілі колькасць закупак, дык яшчэ пачалі набываць самы танны прэпарат, які падыходзіў далёка не ўсім.
  • ксм
    07.12.2025
    С каких то пор вдруг стало жизненно необходим этот препарат? Очередная авантюра врачей и фармацевтов. В наше время и время моих детей об этом и не слыхали, и росли все нормально!

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць