Эканоміка11

У Мінску прапануюць арандаваць 26 памяшканняў задарма

У Мінску прапануюць узяць у бясплатную арэнду 26 аб’ектаў камунальнай нерухомасці. Пра гэта паведамілі ў камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Гэтыя памяшканні можна атрымаць у бязвыплатнае карыстанне, але пры ўмове заключэння дамовы і стварэння новых працоўных месцаў. Такая мера прызначаная для таго, каб зменшыць колькасць пустых будынкаў і адначасова падтрымаць малы і сярэдні бізнэс.

Спецыялісты камітэта кожны месяц аналізуюць, якія памяшканні не выкарыстоўваюцца або не здаюцца ў арэнду. Пасля гэтага частку з іх прапануюць прадпрымальнікам бясплатна, але з абавязкам развіцця бізнэсу і стварэння працоўных месцаў.

Пераважна прапануюцца ізаляваныя памяшканні, якія знаходзяцца ў падвалах або на першым і другім паверхах жылых дамоў у розных раёнах Мінска. Частка з іх ужо мае неабходныя камунікацыі — ацяпленне, электрычнасць і ваду, але некаторыя патрабуюць рамонту.

Самы вялікі аб’ект знаходзіцца ў Партызанскім раёне на вуліцы Ванеева. Гэта частка памяшкання ў падвале жылога дома плошчай каля 316 квадратных метраў. Самыя маленькія — два памяшканні на першым паверсе дома на праспекце Незалежнасці ў Першамайскім раёне, плошчай каля 12 квадратных метраў.

Падрабязную інфармацыю пра гэтыя і іншыя аб’екты, а таксама ўмовы іх атрымання можна знайсці на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле бізнэс-партала, прысвечаным арэндзе памяшканняў за 0 рублёў.

Каментары1

  • анімэ
    10.03.2026
    Наступіў нарэшце камунізм

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць