Свет66

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах

Злучаныя Штаты перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў-салдат Phantom MK-1 для выпрабаванняў ва ўмовах рэальнай вайны. Пра гэта паведамляе выданне Time са спасылкай на кампанію Foundation, якая іх распрацоўвае.

Фота: Mattia Balsamini for Time

Першыя два робаты прыбылі ва Украіну ў лютым. Яны выглядаюць як чалавек: маюць металічны корпус чорнага колеру, а замест твару — зацемнены візар. Падчас дэманстрацый робаты могуць карыстацца рознымі відамі зброі — ад пісталета і рэвальвера да драбавіка і копіі вінтоўкі М-16.

Распрацоўшчыкі называюць Phantom першым гуманоідным робатам, спецыяльна створаным для ваенных задач. Кампанія ўжо атрымала дзясяткі мільёнаў даляраў на даследаванні ад розных падраздзяленняў Узброеных сіл ЗША.

Сузаснавальнік кампаніі Майк Леблан, былы марскі пехацінец ЗША, які служыў у Іраку і Афганістане, тлумачыць, што мэта распрацоўкі — каб у будучыні на вайну адпраўляліся робаты, а не людзі.

Інжынеры хочуць стварыць платформу, здольную карыстацца любой зброяй, з якой можа абыходзіцца чалавек. У найбліжэйшы час робатаў таксама плануюць выпрабоўваць падчас трэніровак марской пяхоты ЗША па штурме будынкаў. Іх вучаць, напрыклад, ставіць выбухоўку на дзверы, каб дапамагаць вайскоўцам бяспечна трапляць у памяшканні.

Ва Украіне робатаў плануюць выкарыстоўваць перадусім для разведкі на перадавой. Па словах Леблана, сучасная вайна паступова становіцца «вайной робатаў», калі асноўную працу выконваюць машыны, а людзі толькі падтрымліваюць іх.

Ён лічыць, што гуманоідныя робаты могуць быць асабліва карыснымі для разведкі і забеспячэння, напрыклад у месцах, куды цяжка пранікнуць дронам — у вузкіх бункерах або падземных сховішчах. Робаты не стамляюцца, не адчуваюць страху, могуць працаваць у складаных умовах і не баяцца радыяцыі, хімічных ці біялагічных пагроз. Акрамя таго, іх цеплавы сігнал падобны да чалавечага, што можа ўводзіць праціўніка ў зман і прымушаць яго прымаць робата за салдата.

Распрацоўшчыкі мяркуюць, што ў будучыні вялікія арміі гуманоідных робатаў могуць адыграць ролю своеасаблівага фактару стрымлівання, падобна да ядзернай зброі, калі ніводзін бок не будзе мець значнай тактычнай перавагі.

Пры гэтым распрацоўкі такіх робатаў вядуцца не толькі ў ЗША — падобныя праекты развіваюць таксама Расія і Кітай, што можа прывесці да з’яўлення новага тыпу ўзбраення.

Разам з тым эксперты папярэджваюць пра магчымыя рызыкі. На іх думку, шырокае выкарыстанне аўтаматызаваных баявых сістэм можа знізіць псіхалагічныя і маральныя бар’еры перад пачаткам вайны і ўскладніць адказнасць за памылкі.

Паводле дзейных правіл Пентагона, такія сістэмы могуць ужываць зброю толькі пасля дазволу чалавека. Тым не менш, у вайне ва Украіне ўжо выкарыстоўваюцца дроны, якія маюць элементы аўтаномнага выбару цэлі.

Каментары6

  • Жора
    14.03.2026
    Чакаем, як расейкія ваенкары раздуюць, што амерыканцы ўжо ваююць з Расеяй баявымі робатамі )
  • skynet
    14.03.2026
    скоро я буду с вами)))
  • Чаранок
    14.03.2026
    лапата, Пока только знишчаюць Микол

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць