Грамадства1111

Следчы камітэт распавёў пра крымінальную справу супраць Ваданосавай

Следчы камітэт распавёў падрабязнасці крымінальнай справы па артыкуле за рэабілітацыю нацызму ў дачыненні да 39-гадовай Кацярыны Каланчук-Ваданосавай. У адрозненні ад пракуратуры, СК назваў яе імя. 

Фота: Кацярына Ваданосава / Facebook

Паводле СК, Каланчук-Ваданосава, знаходзячыся за мяжой і дзейнічаючы «ў шчыльнай змове з экстрэмісцкімі фарміраваннямі праз падкантрольны ім публічны YouTube-канал, сістэматычна і мэтанакіравана вырабляе і распаўсюджвае матэрыялы, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму».

СК сцвярджае, што асноўная мэта Ваданосавай — «рэалізацыя ідэалагічнай дыверсіі, замаскіраванай пад асветніцкія лекцыі».

«Яна груба фальсіфікуе і скажае гістарычныя факты, маніпулюючы асобнымі эпізодамі беларускай гісторыі для рэабілітацыі нацызму і гераізацыі яго паслядоўнікаў», — заяўляе СК.

Прэтэнзіі сілавікоў выклікаў сюжэт пра Вільгельма Кубэ.

«Праслаўляюцца таксама хаўруснікі акупантаў», — піша СК.

«Кантэнт наўмысна разлічаны на неабмежаваную аўдыторыю, — даводзіць СК, — і накіраваны на тое, каб перапісаць гісторыю, апраўдаць нацысцкія злачынствы, пасеяць рэваншысцкія настроі і падарваць фундаментальныя каштоўнасці беларускага народа: памяць пра Вялікую Перамогу, павагу да подзвігу продкаў, непрымірымасць да нацызму і фашызму».

Дзеянні Ваданосавай СК кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 130‑1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — гэта рэабілітацыя нацызму, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт.

Каментары11

  • У люстэрка паглядзіцеся, лукашысты
    16.03.2026
    «Праслаўляюцца таксама хаўруснікі акупантаў», — піша СК, ...
    які сам з'яўляецца хаўруснікам расейскіх акупантаў.
  • бяздзеянне службовай асобы
    16.03.2026
    Следчы камітэт, дзе крымінальная справа на расейскія войскі, якія з тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе атакавалі Украіну і зладзілі генацыд украінскага народа?

    Дзе крымінальныя справы на тых грамадзян Беларусі - кіраўнікоў, якія дапамагалі расейскім акупантам?

    Такім чынам СК парушае артыкул бяздзеянне службовай асобы і будзе прыцягнуты да адказнасці.
  • мы всё помним, мы знаем больше чем вы могли бы подумать
    16.03.2026
    За преступления против собственного народа, за пытки и издевательства, за убийства и применение армейского аружия и боеприпасов против мирных и безоружных граждан вам не забудут никогда, ваши родственники будут плевать на ваши могилы, если они у вас будут, конечно.
    Так что плевать нам на ваши обвинения, так как суть ваша - подлость и зло

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць