Грамадства4646

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?

Раней дэмакратычныя сілы вазілі кнігі Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі. Цяпер — модны аўтафікшн.

Аўтарка кнігі «Насі з сабой» Настасся Рагатко. Фота з архіву Настассі

Яшчэ нядаўна беларускія дэлегацыі дэмакратычных сіл, сустракаючыся з еўрапейскімі дыпламатамі, дарылі кнігі, якія тлумачаць краіну: пра гісторыю, культуру, пратэсты. Гэта маглі быць англамоўныя альбомы кшталту «Спадчыны Беларусі» або кнігі Уладзіміра Арлова — тое, што ўводзіць у кантэкст і дапамагае «зразумець Беларусь».

Цяпер у сімвалічных жэстах іншы кірунак. Валер Кавалеўскі, Настасся Касцюгова і Вольга Гарбунова падчас паездак у Берлін і Парыж дарылі мясцовым дыпламатам кнігу Настассі Рагатко «Насі з сабой», аўтафікшн на рускай мове з выразным візуальным акцэнтам на вокладцы — дэкальтэ аўтаркі.

Чаму менавіта гэтая кніга і што з яе павінен зразумець еўрапейскі дыпламат? Даведаліся ў прадстаўніцы дэлегацыі Настассі Касцюговай і аўтаркі кнігі Настассі Рагатко.

«Мы аддаём перавагу чамусьці менш стандартнаму»

Анастасія Касцюгова, экспертка па камунікацыі, экс-супрацоўніца Офіса Святланы Ціханоўскай і дачка палітолага-палітзняволенай Валерыі Касцюговай, кажа, што рашэнне аб кнізе прыйшло само сабой:

«Мы не палітычная арганізацыя з нейкай асаблівай працэдурай прыняцця рашэнняў. Проста ўзнікла такая ідэя — мы ўсе чыталі гэтую кнігу і вырашылі ў гэты раз узяць яе з сабой».

Паводле яе, кнігі дарылі тым дыпламатам, якія разумеюць рускую мову і з якімі ўжо склаліся цёплыя адносіны. Калі б выданне існавала па-англійску — узялі б яго. Кнігі дарылі падчас нядаўняй паездкі ў нямецкі парламент і сустрэч з дыпламатамі ў Парыжы. 

На пытанне, што павінен зразумець дыпламат пасля такой кнігі, Анастасія Касцюгова адказвае:

«Гэта мастацкі твор. Сутнасць мастацкага твора ў тым, што кожны, хто чытае, знаходзіць там нешта сваё. Калі чалавек нешта канкрэтнае «павінен» зразумець, дачытаўшы кнігу, гэта не літаратура, а прапаганда. Там ёсць вельмі цікавыя і сумленныя раздзелы пра Беларусь, якія не прапануюць ёй застыць у ролі гераічнай ахвяры ці няўдалага дэмакратычнага праекту. І там раскрываецца сучасны беларускі досвед, як гэта — жыць у такі гістарычны час».

Яна падкрэслівае: «Насі з сабой» — гэта частка беларускай культуры, як і больш «класічныя» падарункі. Проста выбар — менш стандартны.

«Кнігі — гэта такая ж частка беларускай культуры, як ільняныя сурвэткі, саламяныя павукі ці кнігі пра пратэсты, якія больш папулярныя ў якасці падарункаў.

Мы аддаём перавагу чамусьці менш стандартнаму: напрыклад, мы вазілі дыск з альбомам гурта ŠUMA, майкі з прынтам Цэслера або «Зэкамерон» Максіма Знака».

«Рэакцыя на кнігу пазітыўная. Трэба ўсё ж разумець, што такое дыпламатычная праца і якое мысленне ў людзей з гэтай сферы. Гэта вельмі адкрытыя да новага людзі, цікаўнасць і даследчы інтарэс для іх неабходны. Ім вельмі важна быць глыбока пагружанымі ў прадмет, з якім яны працуюць, ім вельмі важна даведвацца і чуць нешта, чаго яны не чулі раней. Такі нестандартны падарунак ім вядома цікавы, а што да вокладкі — а што там у прынцыпе абмяркоўваць? Ніводнага пытання на гэты конт не было», — кажа Настасся Касцюгова.

Беларусы ў сацсетках неадназначна адрэагавалі на такі падарунак дыпламатам, але Касцюгова ўспрымае сітуацыю спакойна:

«Я стаўлюся да гэтай крытыкі гэтак жа, як і да любой іншай. Людзі маюць права крытыкаваць што захочуць».

«Гэта выдатная кніга для знаёмства з беларусамі»

Аўтарка «Насі з сабой», былая галоўная рэдактарка Kyky.org і былая кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Рагатко апісвае кнігу як вельмі асабістую гісторыю:

«Гэта шкатулка каштоўнасцяў — персанажаў, падзей, сітуацый, якімі характэрны наш час. І з-за таго, што гісторыі гэтыя не пра герояў ці зладзеяў, а пра цёплае, чалавечнае, смешнае, уразлівае ў нас».

Аўтарка кнігі «Насі з сабой» Настасся Рагатко. Фота з архіву Настассі

Кніга нарадзілася як спроба разабрацца з уласнай ідэнтычнасцю:

«Я напісала кнігу, каб выйсці з асабістага экзістэнцыйнага крызісу пасля пераасэнсавання працы ў палітыцы і медыя, канцэпцый кар'еры і адносін, жыцця ў целе жанчыны, беларускі, эмігранткі. Мне трэба было навучыцца насіць з сабой сваю ідэнтычнасць — таму я напісала гэтую кнігу і таму чытачы адчуваюць, што ад яе становіцца «лягчэй дыхаць».

І менавіта таму, лічыць аўтарка, яна можа быць зразумелай замежнаму чытачу:

«У мяне няма сіндрому самазванкі. Я лічу, гэта выдатная кніга для знаёмства з беларусамі».

Фота Настассі Рагатко

На ідэю дарыць кнігу дыпламатам аўтарка адрэагавала з энтузіязмам:

«За гады сяброўства з Настай Касцюговай мы шмат разоў абмяркоўвалі тэму агентнасці — той самай здольнасці дзейнічаць і вызначаць сябе, у якой часта адмаўляюць беларусам, жанчынам, эмігрантам. Але мы абедзве, з улікам нашых характараў, усё роўна спрабуем яе будаваць.

«Насі з сабой» — гэта пра тое, каб назваць сябе ўголас, як бы ўрэзаць гэта ў скуру татуіроўкай, гаварыць сваім голасам.

Калі Наста напісала мне з ідэяй дарыць маю кнігу дыпламатам, я ўзрадавалася і зусім не здзівілася. Яна сказала, што гэта агульная ідэя з Валерам Кавалеўскім і Воляй Гарбунавай — і я з радасцю падпісала кнігі па імёнах дыпламатаў».

Беларусь як досвед, а не як даведнік

Рагатко адкрыта кажа: замежнікі часта не разумеюць Беларусь, бачаць яе толькі праз палітыку, санкцыі і вайну:

«Падчас працы ў Офісе я шмат размаўляла з замежнікамі, амбасадарамі, дыпламатамі, палітыкамі, журналістамі і злавалася, што яны зусім не разумеюць нас. Часцей за ўсё гэта адбываецца праз тое, што яны глядзяць на Беларусь у кантэксце Расіі, усяго рэгіёна, у Беларусі для іх няма самасці. Яны ведаюць пра санкцыі, дыктатуру, палітвязняў, вайну ва Украіне — усё, больш наша краіна амаль нічым не напоўненая, мы або ахвяры, або агрэсары. Я пісала кнігу так, каб яна магла гэтае веданне павярхоўных фактаў паглыбіць эмоцыямі. Таму, я лічу, «Насі з сабой» — добры голас сваёй эпохі. І няхай такіх галасоў становіцца больш. 

Ну і давайце шчыра, як падарунак «Насі з сабой» сапраўды лепш, чым мерч у выглядзе ручак або якіх-небудзь прэс-пап'е».

Святлана Ціханоўская трымае «Насі з сабой». Фота з архіву Настассі Рагатко

Што ў выніку «нясе з сабой» дыпламат

Аўтарка адзначае галоўнае, што застаецца пасля кнігі:

«Думаю, замежны чытач, у тым ліку дыпламат, зразумее, што беларусы — складана ўладкаваны самастойны народ, які трапіў у татальную геапалітычную зарубу. А ўлічваючы апошнія трэнды ў Амерыцы і Еўропе, замежныя дыпламаты могуць задумацца, што прайшоў час, калі нам трэба было вучыцца ў краін Захаду. Цяпер ім час вучыцца ў беларусаў — яны ж упершыню адчулі, што дэмакратыя крохкая і, аказваецца, яе можна страціць».

Настасся кажа, што ад самага пачатку думала пра тое, каб кніга выйшла за межы рускамоўнай аўдыторыі і загучала ў шырэйшым еўрапейскім кантэксце:

«Мы ўжо зрабілі пераклады фрагментаў на польскую і англійскую, каб прапаноўваць кнігу замежным выдаўцам — гэта мой прыярытэт на гэты год. І, дарэчы, гэтай вясной мусіць выйсці і пераклад на беларускую — я яго таксама вельмі чакаю».

Каментары46

  • Стыдно и больно
    18.03.2026
    Альбомчык дзікпікаў Стрыжака падарыць ўсей гэтай [Рэд. Выдалена] рагатак і кавалеўскіх, як метафарп таго, што іх чакае ў будучыні.

    [Зрэдагавана]
  • Дыскрэдытацыя
    18.03.2026
    Так гэта называецца, праўда, Валера?
  • Seriously?
    18.03.2026
    няўжо няма нічога больш вартага....

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць