Грамадства

Уводзяць нераставую забарону на рыбную лоўлю

У Беларусі ўводзяць штогадовую забарону на лоўлю рыбы ў перыяд нераставання, каб захаваць рыбныя рэсурсы і падтрымліваць водныя экасістэмы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У розных абласцях Беларусі тэрміны забароны адрозніваюцца:

  • у Брэсцкай і Гомельскай — з 20 сакавіка па 18 мая; 
  • у Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай — з 1 красавіка па 30 мая;
  • у Віцебскай — з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

У гэты час аматарская рыбалка дазваляецца толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам з адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два кручкі. Лавіць можна толькі з берага ў светлы час сутак, а таксама з лёду ці штучных збудаванняў, дзе няма абмежаванняў. Дазваляецца выкарыстоўваць падсачак для вымання злоўленай рыбы. Іншыя спосабы лову і прамысловая рыбалка забароненыя.

Парушэнне правіл караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь, а за незаконны вылаў рыбы — яшчэ і трайной кампенсацыяй шкоды прыродзе. Калі шкода перавышае 100 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць комплекснае мерапрыемства «Нераст» для кантролю за выкананнем забароны і папярэджання браканьерства. Асаблівая ўвага надаецца захоўванню забароненых прылад лову — за іх наяўнасць прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь, але тыя, хто здасць іх самастойна, ад адказнасці вызваляюцца.

Акрамя таго, у перыяд нерасту забаронена выкарыстанне суднаў на вадаёмах, за выключэннем гаспадарчых, транспартных, спартыўных або турысцкіх мэтаў пры наяўнасці спецыяльнага дазволу. Парушэнне гэтага правіла караецца штрафам да 10 базавых велічынь для фізічных асоб і да 50 — для юрыдычных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць