Грамадства3333

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску

Але праведзены «Нашай Нівай» аналіз выяваў паказвае, што твар быў, хутчэй за ўсё, адмыслова перакрыты маскай. Для канчатковага адказу трэба аналізаваць першаснае відэа, а яго няма.

Нібыта скрыншоты са сторыз, на якія папала Анжаліка Мельнікава, з вялікай імавернасцю — дыпфэйкі

Украінскі блогер Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF) заявіў, што яму даслалі скрыншоты са сторыз трэнеркі з трэнажорнай залы сеткі GYM24 у Мінску, на якіх нібыта фігуравала зніклая з далягляду ў сакавіку 2025 года Анжаліка Мельнікава.

Балаганаў напісаў, што ён два дні вагаўся, перш чым апублікаваць скрыны, бо не ведаў, сапраўдныя яны ці не.

«Мне скінуў акаўнт гэтыя фота, кажа паглядзіце — здаецца, што Мельнікава, вельмі падобна. Гэты акаўнт мне ніколі не пісаў раней, таму я і вагаўся, але ўрэшце ўсё ж вырашыў апублікаваць», — расказаў «Нашай Ніве» Балаганаў. — Відэа ў мяне няма, але я для вас спытаю ў гэтага акаўнта, можа ён захаваў».

Чаму менавіта яму даслалі скрыншоты, Балаганаў не ведае. «Можа таму што я ўкраінец і я яго дакладна не здам», — выказвае здагадку ён.

Аналіз скрыншотаў з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту паказвае, аднак, што твар на фотах па якасці адрозніваецца па ступені сціскання ад астатняй выявы. Гэта можа быць маска, накладзеная паверх выявы.

Мы параўналі вобласць твару з суседнімі ўчасткамі кадра: ва ўсіх трох скрыншотах варыятыўнасць колеру ў зоне твару складае ад 219 да 525, а вакол — ад 1623 да 3484 адпаведна, што паказвае на лакальна згладжаную або замазаную вобласць.

Яшчэ адна прыкмета маніпуляцый — сляды лакальнай апрацоўкі пасля паўторнага JPEG-сціскання: у вобласці твару яны крыху вышэйшыя, чым па відарысе ў сярэднім, што часта бывае там, дзе нешта дамалёўвалі, замыльвалі або ўстаўлялі па-над зыходнікам. Твар адрозніваецца ад астатняй фатаграфіі па дэталізацыі, колеравай структуры і слядах рэдагавання — прычым істотна.

Калі ўчастак выявы адначасова занадта роўны па колеры, бедны па тэкстуры і крыху вылучаецца па слядах сціскання, гэта тыповы профіль лакальнай лічбавай апрацоўкі, а не нармальна знятага твару. 

«Мой тэхнічны аналіз паказвае, што твар на зыходных кадрах наўмысна перакрыты лічбавым размыццём або аднародным фільтрам, бо ў гэтай зоне зафіксавана анамальна нізкая дэталізацыя і колеравая варыятыўнасць у параўнанні з астатнім відарысам. З-за гэтай штучнай «маскі» рэальных рыс твару фактычна не відаць, таму праграмы распазнавання будуць выдаваць высокі працэнт супадзення памылкова, абапіраючыся толькі на агульны контур галавы, шыю і прычоску», — такі вердыкт нам на аснове наяўнай інфармацыі вынес GPT 5.4 Thinking.

Больш пакуль сказаць цяжка. Для канчатковага адказу трэба аналізаваць першаснае відэа, а яго няма.

* * *

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія тычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч даляраў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

* * *

Удакладненне. У пачатковай версіі артыкула замест «GPT 5.4 Thinking» было памылкова напісана «ChatGPT Thinking 4.6». Перапрашаем.

Каментары33

  • Давераная крыніца Лявончыка
    19.03.2026
    Пацьвярджаем, гэта не яна. Дасведчаныя сведкі сцвярджаюць, што вугал ног у ніжняй частцы трэцяй фоткі ў 30 градусаў увогуле не яе манэра - павінна быць не менш за 120. Не паддаемся на правакацыі!
  • Понабирали по объявлениям...
    19.03.2026
    А вы думали, что "специалисты" из КГБ, которые вчера хвосты коровам крутили, сегодня выдадут на-гора качественный продукт?
  • Вася
    19.03.2026
    У яе ж татуіроўкі на руках былі

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць