Свет55

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА

Прэзідэнт ЗША ў пятніцу выключыў магчымасць заключэння пагаднення аб спыненні агню з Іранам, заявіўшы, што Вашынгтон мае відавочную перавагу ў вайне.

Фота: Heather Diehl/Getty Images

Гэтыя заявы прагучалі на фоне паведамленняў амерыканскіх СМІ пра тое, што ЗША адпраўляюць на Блізкі Усход дадатковыя сілы, што можа сведчыць пра падрыхтоўку да наземнай аперацыі. Сам Трамп такі варыянт раней выключаў, піша Бі-бі-сі.

«Я думаю, мы перамаглі», — заявіў Трамп у размове з журналістамі на газоне каля Белага дома, стоячы разам з дзяржсакратаром Марка Рубіа.

«Я не хачу спынення агню. Вы ж ведаеце, што не заключаюць пагадненняў аб спыненні агню, калі вы літаральна знішчаеце праціўніка», — дадаў ён, чарговы раз паўтарыўшы, што ў Ірана не засталося ні флоту, ні ВПС, ні іншай тэхнікі, ні лідараў.

Тым не менш Іран фактычна заблакаваў Армузскі праліў, што прывяло да рэзкага росту сусветных цэн на нафту, а ў Персідскім заліве сабралася мноства гандлёвых суднаў.

Раней амерыканскія СМІ, у тым ліку NBC News, Wall Street Journal і Axios, паведамлялі, што ў рэгіён накіроўваюцца падраздзяленні марской пяхоты ЗША на некалькіх караблях, а Белы дом разглядае магчымасць адпраўкі на Блізкі Усход дадатковых войскаў.

У пятніцу выданне Axios таксама паведаміла, што амерыканская адміністрацыя разглядае планы акупацыі або блакады іранскага вострава Харк, праз які праходзіць 90% экспарту іранскай нафты. Гэта, як спадзяецца адміністрацыя, дазволіць ёй націснуць на Іран і прымусіць яго разблакаваць Армузскі праліў.

Раней ЗША нанеслі ўдар па востраве, а Трамп падкрэсліваў, што ўдары наносіліся па ваенных аб'ектах, але не па нафтавай інфраструктуры. Іранскія ўлады таксама заяўлялі, што інфраструктура не пацярпела.

У пятніцу Трамп, адказваючы на просьбу карэспандэнта AFP пракаментаваць гэтыя паведамленні, сказаў: «У мяне можа быць план, а можа і не быць». Да гэтага Белы дом паведаміў агенцтву, што ЗША могуць проста «знішчыць» гэты нафтавы хаб у любы момант, калі амерыканскі лідар гэтага пажадае.

Раніцай у пятніцу Дональд Трамп зноў абрынуўся з крытыкай на іншыя краіны НАТА за тое, што саюзнікі нібыта не прыслухаліся да яго просьбы аб дапамозе ў забеспячэнні бяспекі Армузскага праліва.

«Без ЗША НАТА — гэта папяровы тыгр! Яны не хацелі ўступаць у вайну супраць Ірана, які валодае ядзернай зброяй. Цяпер гэтая вайна выйграна ў ваенным плане, і для іх гэта практычна не ўяўляе небяспекі. Яны скардзяцца на высокія цэны на нафту, якія ім даводзіцца плаціць, але не хочуць дапамагчы адкрыць Армузскі праліў […]. Ім так лёгка гэта зрабіць, з такой мінімальнай рызыкай. БЯЗДУШНЫЯ, і мы гэта ЗАПОМНІМ!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

Праз некалькі гадзін пасля гэтай заявы Брытанія аб'явіла, што дазволіла ЗША выкарыстоўваць свае базы для нанясення ўдараў па іранскіх аб'ектах, якія пагражаюць Армузскаму праліву.

Раней Лондан дазволіў амерыканскім войскам выкарыстоўваць брытанскія базы для аперацый па прадухіленні запуску Іранам ракет, якія маглі пагражаць брытанскай уласнасці або жыццю брытанскіх грамадзян, але пасля пятнічнага паседжання было вырашана дазволіць ЗША карыстацца брытанскімі базамі для абароны суднаў у Армузскім праліве.

Брытанія па-ранейшаму не будзе прымаць непасрэднага ўдзелу ва ўдарах, а «прынцыпы, якія ляжаць у аснове падыходу Вялікабрытаніі да канфлікту, застаюцца ранейшымі».

Трамп у размове з журналістамі назваў рэакцыю Лондана запозненай.

«Шчыра кажучы, я быў крыху здзіўлены паводзінамі Вялікабрытаніі — ім трэба было дзейнічаць значна хутчэй», — сказаў Трамп, які раней неаднаразова крытыкаваў брытанскага прэм'ер-міністра Кіра Стармера за негатоўнасць дапамагчы Вашынгтону на ранніх этапах аперацыі.

Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы, каментуючы апошнія паведамленні, заявіў, што Стармер «ставіць пад пагрозу жыцці брытанцаў» з-за рашэння па базах, і папярэдзіў, што Іран «скарыстаецца правам на самаабарону».

«Пераважная большасць брытанцаў не хочуць удзельнічаць у вайне Ізраіля і ЗША супраць Ірана. Ігнаруючы ўласны народ, спадар Стармер ставіць пад пагрозу жыцці брытанцаў, дазваляючы выкарыстоўваць брытанскія базы для агрэсіі супраць Ірана», — напісаў ён у сацсетцы X.

Раней МЗС Ірана паведаміў, што Арагчы правёў тэлефонную размову з кіраўніком Форын-офіса Івет Купер, у ходзе якой заявіў, што любая дапамога, аказаная Брытаніяй ЗША, прывядзе да эскалацыі.

Каментары5

  • Жвір
    21.03.2026
    Усё нешта замінае Трампу, халера ! Байдэн, Стармэр, NATO, Зяленскі, Канада, Данія, Нобелеўскі Камітэт ды розная дробная трасца... Усе апалчыліся супраць яго ды робяць падкопы !
    А што ж яйцы ? Цікава, ці не замінаюць яму яйцы ? Падаецца, самы час, узрост, як-ніяк...
  • Пракоп
    21.03.2026
    Трамп дзейнічае гнілая европа умнічае
  • .
    21.03.2026
    Интервалы между обострениями у пациента сокращаются, или мне показалось?

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць