Меркаванні1616

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»

БРСМ папрасіў падзяліцца стэрэатыпамі пра арганізацыю — і атрымаў шквал негатыву.

«Мы ведаем, што такое ёсць. Раскажы пра стэрэатыпы пра нашу арганізацыю, а мы іх абвергнем або пацвердзім», — з такой ініцыятывай выступіла Мінская гарадская арганізацыя БРСМ у сваім трэдсе.

Самым папулярным стала пытанне аб тым, куды ідуць грошы, сабраныя ў якасці ўнёскаў.

Другой па папулярнасці стала заўвага аб тым, што «на месцах у арганізацыю заганяюць».

Чытачы таксама цікавяцца самім сэнсам існавання арганізацыі:

«Навошта вы існуеце? Які сэнс?»

«А стэрэатып адзін — вы непатрэбныя».

Карыстальнікі таксама пацікавіліся, калі БРСМ пачне размаўляць на беларускай мове:

«Мы добра ведаем родную мову і можам на ёй размаўляць! А таксама мы добра ведаем Канстытуцыю, а паводле яе ў нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы!» — адказалі рэдактары канала. Гэта быў адзіны адказ на беларускай мове. У астатніх выпадках на пытанні, зададзеныя па-беларуску, адказ даваўся на рускай.

«Ці ёсць унутры БРСМ прастора для крытыкі ўлады, і, калі ёсць, ці можаце прывесці прыклад, калі яна сапраўды паўплывала на рашэнне?» — пацікавілася Задзіночанне беларускіх студэнтаў. На што атрымала адказ:

«У БРСМ ёсць месца для канкрэтных спраў і самарэалізацыі, а проста пабалбатаць — гэта не пра нас! Але мы заўсёды гатовыя ўступіць з Вамі ў канструктыўную дыскусію!»

Прапанову правесці публічныя дэбаты па тэме актуальных праблем беларускай моладзі сталічны БРСМ праігнараваў.

У адказ на вострыя заўвагі БРСМ спрабаваў жартаваць. Так, у адказ на меркаванне: «Пра вас не стэрэатыпы, на вас кляймо. Не абвергнеце» — яны напісалі:

«Кляймуюць пародзістых жывёл. Мы сваіх адрозніваем па добрых справах, любові да Радзімы і фірмовай атрыбутыцы! Але і тыя, і тыя са знакам якасці!»

«Як справы ў арганізацыі, якая ўдзельнічала ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей?» — спытаўся яшчэ адзін беларус.

«У нас усё добра! У дзетак, якія да нас у санаторыі прыязджалі, таксама, ужо дома, а мы з імі ў кантакце!», — запэўніваюць яго.

«Як у вас выбары на кіруючыя пасады праходзяць? Ва ўніверах з прарэктарам-гэбістам узгадняеце?» — падшпіліў яшчэ адзін чытач.

«Шчыра і адкрыта! Як і любыя выбары ў нашай краіне», — адказвалі яму.

На заўвагу: «Прымусова ўсіх заганяюць. Хоць гэта і не стэрэатып», рэдактары канала адказалі: «Згодныя — гэта не стэрэатып! Гэта ФЭЙК!».

Такія адказы выклікалі яшчэ большае абурэнне: «Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічыць вас нікчэмнымі халуямі і пагарджаюць? Як вы з гэтым жывяце? Як вы тлумачыце сваім родным дзецям мэту свайго існавання?» — пытаецца адзін з карыстальнікаў.

«Вы — лайдакі, якія нічога не робяць для моладзі», — дадае яшчэ адзін.

Каментары16

  • ІЎІ
    22.03.2026
    Адказ пра мовы як у бабарыканцаў. У гэтым плане гэта рускае абое рабое.
  • гіст
    22.03.2026
    БРСМ - гэта працяг камуністычнага камсамолу. І тут пытанне, ці беларусы гэта разумеюць і як ставяцца да СССР?
  • Непрыемная заўвага
    22.03.2026
    Шкада, што беларусы не ставяцца да Расіі як да БРСМ.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць