Грамадства66

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі

Пра першы прыезд у Мінск Беньяміна Вальтэра, які ў кастрычніку мінулага года быў прызначаны на пасаду адказнага за Беларусь (Desk Officer) у МЗС Германіі, паведаміла нямецкае пасольства ў Беларусі.

Беньямін Вальтэр (у цэнтры) на Камароўскім рынку. Скрыншот з відэа

«Мы былі вельмі радыя прыняць нашага калегу Беньяміна Вальтэра падчас яго першай паездкі ў Беларусь. Разам са шматлікімі важнымі перамовамі мы таксама знайшлі час для больш нефармальных спраў. Паглядзіце на нашу спробу зрабіць з нашага госця з Берліна сапраўднага беларуса! Пра што мы забыліся?», — такі пост з'явіўся на фэйсбук-старонцы пасольства.

У апублікаваным роліку паказана, як нямецкі дыпламат частуецца беларускімі стравамі ў рэстаране, п'е беларускія напоі наведвае розныя мінскія лакацыі накшталт Камароўскага рынку.

Якія менавіта справы вырашаў Беньямін Вальтэр у Мінску і з кім з афіцыйных асоб падчас свайго візіту сустракаўся, пакуль не паведамляецца.

Каментары6

  • А вынікі якія?
    26.03.2026
    Кантакты былі заўсёды. Такая праца не спыняецца, як бы некаторыя не пужалі беларусаў. Справа ў тым, што лука вельмі жадае афіцыйных дыпламатычных стасункаў і праз гэта - вызнання і легітымізацыі. А гэтага не адбываецца, пакуль не вызваліць вязняў, не спыніць рэпрэсіі, не спыніць саўдзел рашцы ў вайне і гібрыдныя пагрозы Еўропе.
  • А чаго гэтыя фрыцы
    26.03.2026
    Зноў палезлі?
  • Паўлаў
    26.03.2026
    Бгг, дык штраф па камеры прыйдзе

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць