Грамадства11

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?

Сёння ў Мінску зноў падаражаў праезд у грамадскім транспарце, і выданне Blizko.by піша, да якога казусу прывяла супярэчнасць паміж рознымі ўведзенымі напярэдадні чыноўнікамі правіламі. 

Фота ілюстрацыйнае

У касах ужо вывесілі новыя цэннікі, а на сайце «Мінсктранса» абнавіўся файл з тарыфамі.

Акрамя іншага, падраслі тарыфы для прыгарадных аўтобусаў:

  • у звычайных рэгулярных зносінах у памеры 0,14 беларускага рубля;
  • у хуткасных рэгулярных зносінах у памеры 0,16 беларускага рубля;
  • у экспрэсных рэгулярных зносінах у памеры 0,17 беларускага рубля.

Таксама ўстанавілі гранічныя максімальныя тарыфы на маршруткі (афіцыйна гэта называецца «гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі катэгорыі М2 у экспрэсных рэгулярных зносінах»):

  • у памеры 3,30 беларускага рубля за адну паездку з падаткам на даданую вартасць;
  • у памеры 5,00 беларускіх рублёў за адну паездку з падаткам на даданую вартасць пры ажыццяўленні перавозак пасажыраў у гарады-спадарожнікі г. Мінска.

І вось праз гэтыя гранічныя тарыфы на маршрутку здарыўся дзіўны казус.

З Мінска ў Нацыянальны аэрапорт Мінск ходзяць аўтобус №300 (тут працуе вялікі аўтобус МАЗ-203 або МАЗ-251), а таксама маршрутка №1400. Дагэтуль праезд у іх каштаваў прыкладна аднолькава (маршрутка крыху даражэй).

Праезд у аўтобусе №300 «Мінсктранса» застаўся прывязаным да кіламетражу для прыгарадных маршрутаў: за 45 кіламетраў дарогі трэба аддаць 7,6 рубля (па 17 капеек за 1 км).

А вось цана квітка ў маршрутцы цяпер абмежаваная гранічным тарыфам для горада. Таму праезд у маршрутцы №1400 перавозчыка «Бэці Трэвел» каштуе 3,3 рубля.

Гэта значыць, даехаць да аэрапорта на маршрутцы можна ў 2,3 раза танней, чым на аўтобусе.

Цяпер цікава будзе даведацца, наколькі новая цана праезду ў маршрутцы ўкладаецца ў сабекошт праезду і ці шмат пасажыраў выберуць аўтобус, дзе трэба заплаціць удвая больш.

Каментары1

  • "работа" падваліла
    27.03.2026
    О, нехта будзе ізноў праблему з чэргамі на маршруткі вырашаць.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць