Свет33

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег

Служба ваеннай разведкі і бяспекі Латвіі (MIDD) апублікавала імёны шасці афіцэраў ГРУ Расіі і аднаго супрацоўніка ГРУ Беларусі, якія вядуць агентурную дзейнасць супраць Латвіі, гаворыцца ў справаздачы службы за 2025 год, піша Reform.news.

MIDD адзначае, што расійскія і беларускія разведкі і службы бяспекі працяглы час супрацоўнічаюць.

«Фактычна, Беларусь вядзе збор разведдадзеных таксама ў інтарэсах Расіі, і яе ваенную разведку можна разглядаць як «філіял» ГРУ РФ», — гаворыцца ў справаздачы.

У справаздачы згадваецца Сяргей Баранаў, супрацоўнік ГРУ Генштаба УС Беларусі, а таксама афіцэры расійскага ГРУ Аляксей Пыжыкаў, Аляксей Леснікаў, Мікалай Чацверыкоў, Аляксандр Юшын, Аляксандр Гладкоў і Рыгор Іваноў.

Як заяўляе MIDD, расійскае ГРУ вярбуе агентаў для збору разведдадзеных і шукае іншых асоб, якіх можна ўцягнуць у супрацоўніцтва.

За стварэнне расійскай агентурнай сеткі на аператыўна-тактычным узроўні адказваюць разведвальныя цэнтры ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Смаленску. Яны асабліва актыўна займаюцца вярбоўкай грамадзян, якія рэгулярна ездзяць у Расію ці Беларусь.

У справаздачы таксама гаворыцца аб росце палітычнага і эканамічнага ўплыву Расіі ў Беларусі.

«Дыктатар Аляксандр Лукашэнка спрабуе аднавіць кантакты з заходнімі краінамі з мэтай змякчэння санкцыяў супраць Беларусі і стварэння ілюзіі суверэнітэту ў насельніцтва краіны. Фактычна Лукашэнка аказаўся залежным ад прыхільнасці Крамля, які выкарыстоўвае Беларусь як прыдатак расійскага ваенна-прамысловага комплексу, палітычнага васала і дадатковы прапагандысцкі інструмент», — гаворыцца ў справаздачы.

MIDD лічыць, што ўплыў Расіі на Беларусь, у тым ліку нефармальны, верагодна захаваецца і без Лукашэнкі, незалежна ад фармальнай структуры ўлады ў Беларусі.

Каментары3

  • Не сакрэт
    02.04.2026
    У ГРУ хапае баранаў.
  • цыкада
    02.04.2026
    ну что ж, наконец награда нашла своих героев
  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.04.2026
    “давайце дамаўляцца” заклікалі яны

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць