Гісторыя11

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле

У цэнтры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам.

Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.

Аднак адна знаходка ўжо прыцягнула асаблівую ўвагу даследчыкаў.

«З нагоды маці з дзіцем складана зараз штосьці казаць, таму што іх трэба да канца расчысціць і паглядзець», — асцярожна адзначыла Віннікава.

Навуковая супрацоўніца аддзела археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марыя Ткачова ўдакладніла: для хрысціянскіх пахаванняў сітуацыя, калі маці і дзіця ляжаць у адной магіле, не самая папулярная.

«Часцей усё ж такі стараліся хаваць асобнага індывіда ў асобнай магіле. Таму калі гэта пацвердзіцца, што гэта супольнае пахаванне, то гэта будзе хутчэй выключэнне з правіл, чым тыповая практыка», — патлумачыла Ткачова.

Работы на месцы працягваюцца.

Навукоўцы спадзяюцца атрымаць больш інфармацыі, якая дапаможа зразумець пахавальныя традыцыі гараджан XVI—XVII стагоддзяў.

Акрамя антрапалагічнага матэрыялу, археолагі выявілі артэфакты: гандлёвы жэтон Нюрнберга 1585—1636 гадоў, два шкляныя медальёны, а таксама ўнікальную касцяную капавушку (прадмет гігіены для чысткі вушэй), дэкараваную выявай жывёлы, якая нагадвае сабачку.

«Большасць такіх прадметаў выраблялася з бронзы. А тут мы маем справу з вельмі добра дэкараванай косцю. Гэта рэдкасць для XVI—XVIII стагоддзяў», — адзначыў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў.

Каментары1

  • Жвір
    08.04.2026
    Навошта глуміцца, ня мае значэньня на колькі старыя тыя могілкі. Няма ніякай такой звышнеабходнасьці, якая не дазваляла б пакінуць той кавалак зямлі ў спакоі.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць