Грамадства1414

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі

Столінскі райвыканкам закупіў бронекамізэлькі — больш за 400 штук. Падобныя тэндары аб’яўляюць і іншыя мясцовыя органы ўлады. Напрыклад, 485 аналагічных сродкаў абароны мае намер набыць Глыбоцкі райвыканкам, заўважыла выданне «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: bronya.by

Столінскі райвыканкам у сакавіку заключыў здзелку на набыццё 408 бронекамізэлек, вынікае з даных дзяржзакупкі. Паставіць іх мясцовым уладам павінны з красавіка да канца кастрычніка гэтага года.

Першапачаткова на закупку гатовыя былі выдзеліць больш за 1 млн рублёў, але, вывучыўшы цэны ад розных патэнцыйных пастаўшчыкоў, спыніліся на маладой мінскай кампаніі «НПК Браня», якая прапанавала самы бюджэтны варыянт. У выніку больш за 400 бронекамізэлек каштавалі 639 336 рублёў. Грошы на гэта ўзялі з раённага бюджэту. Гэта значыць, кожная ў сярэднім каштавала крыху больш за 1,5 тысячы рублёў.

Усяго выканкаму спатрэбілася па 204 бронекамізэлькі другога і трэцяга ўмоўнага памеру. Першы з іх на рост 176—182 см, а другі — 183—188 см.

«Колер бронекамізэлек — лічбавы камуфляж (які выкарыстоўваецца ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь)», — пазначана ў заяве на дзяржзакупку. Яны павінны мець абарону ад стрэлаў пісталета, удараў нажа і асколкаў, плюс мець узмоцненыя ўстаўкі спераду і ззаду ад больш сур’ёзнай зброі (напрыклад, стрэлу аўтамата).

Глыбоцкі райвыканкам размясціў падобную заяўку ў красавіку. Яму спатрэбілася ў агульнай колькасці 485 бронекамізэлек. Структура гатовая заплаціць за іх да 1,2 мільёна рублёў — таксама з раённага бюджэту.

Аналагічны запыт на закупку размясціў выканкам Бярозаўскага раёна. Яму патрабуецца 800 бронекамізэлек. Столь па выдатках пазначаная ў 1,35 мільёна рублёў. Ёсць такія запыты і ад іншых органаў улады — сумы і колькасць адрозніваюцца.

Такія закупкі здараліся і раней, але, мяркуючы па даных сайта дзяржзакупак, не такія масавыя, а колькасць сродкаў абароны і сумы былі заўважна ніжэйшыя. Напрыклад, у 2024 годзе Пінскі гарвыканкам на куплю 240 штук патраціў 321 тысяч рублёў. Івацэвіцкі райвыканкам у 2025‑м набыў 36 штук за 73,7 тысячы рублёў.

Каментары14

  • политзек
    08.04.2026
    боятся крысеныши.. )))
  • Вольга
    08.04.2026
    Гэта нарматывы будучай прымусовай мабілізацыі спушчаныя ў раёны "із Мінска".
  • Отец Засандалий
    08.04.2026
    И кастрюли на голову не забудьте.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць