Свет33

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі

Стала вядома, што часовы дазвол ЗША, які дазваляе продаж расійскай нафты, якая ўжо знаходзіцца ў моры, скончыўся і не будзе працягнуты. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на неназваныя крыніцы ў адміністрацыі ЗША.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Раней абмежаванні на кампаніі «Лукойл» і «Раснафта» былі часова знятыя 12 сакавіка, каб стрымаць рост цэн на нафту і газ з-за напружанасці вакол Армузскага праліва. Паслабленне дазваляла прадаваць расійскую нафту, якая ўжо была загружаная ў танкеры.

Пазней аналагічнае паслабленне ўвялі і для іранскай нафты, але, паводле апошняй інфармацыі, яго таксама не плануюць працягваць пасля заканчэння тэрміну.

Рашэнне не працягваць гэтыя меры звязана з крытыкай унутры ЗША. Прадстаўнікі абедзвюх палітычных партый выступілі супраць змякчэння санкцый у адносінах да Расіі і Ірана на фоне таго, што ЗША і Ізраіль знаходзяцца ў канфлікце з Іранам, а Расія працягвае вайну супраць Украіны.

Такім чынам, пасля заканчэння дазволу санкцыйны ціск на нафтавы сектар Расіі і Ірана зноў узмацняецца.

У той жа час Міністэрства фінансаў ЗША выдала папярэджанне для шэрагу банкаў з Амана, ААЭ і Кітая з пагрозай увесці другасныя санкцыі за працяг працы з Іранам:

«Мінфін ЗША дзейнічае агрэсіўна ў межах палітыкі «Эканамічная ярасць», захоўваючы максімальны ціск на Іран.

Фінансавыя ўстановы павінны ўсведамляць, што ведамства выкарыстоўвае ўвесь спектр даступных інструментаў і паўнамоцтваў і гатова ўводзіць другасныя санкцыі супраць замежных фінансавых устаноў, якія і далей будуць падтрымліваць дзейнасць Ірана», — заяўляе амерыканскі Мінфін.

Каментары3

  • загрузіць Беларусь да сківіц венесуэльскай нафтай
    14.04.2026
    "ЗША афіцыйна забаранілі Венесуэле мець нафтавыя справы з pасeяй"
    -NN
    "У Беларусь прыедзе дэлегацыя ад парламента Венесуэлы"
    -NN

    Дык што, "Валет" Пазьняк і Трамп чытаюць мае тэксты тут?))) Усё tak : нафту сёння трэба браць, як робяць індусы і кітайцы, — па 20 $ не больш, і загрузіць Беларусь да сківіц венесуэльскай нафтай!!!
  • Жвір
    14.04.2026
    Ізноў + Трампу ! Што ж гэта робіцца,..сьвет перавярнуўся...
  • Дзякуй спадару Трампу за любоў і павагу на нашай краіны
    14.04.2026
    Жвір,Tak, Вялікі Дзякуй спадару Трампу за любоў і павагу на нашай краіны, за тое што наддае РБ суб'ектансці ! A імперскія боты кажуць што Валет, Пазняк і Трамп здаліся імперыі д'ябла хто брэша ?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць