Усяго патроху1111

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара

Брэтэлька выклікала дыскусію пра этыкет і саму сутнасць успрымання мастацтва.

Ілюстрацыйны здымак: Alvis Upitis / Getty Images

Вольга расказала ў трэдс, што напярэдадні была на сімфанічным канцэрце ў філармоніі ў Мінску: «Усё цудоўна. Але! У першай скрыпкі спусцілася брэтэлька бюстгальтара з-пад сукенкі без рукавоў. (…) Як так? Ну гэта ж «Юг! Культура!»… Ці гэта норм?».

На пост хутка адрэагавалі людзі, звязаныя з музычнай сферай. Адна з удзельніц дыскусіі, відавочна, музыкантка, патлумачыла:

«Паводле этыкету паводзін артыста аркестра — на сцэне мы не маем права папраўляць брэтэлькі бюстгальтара, нават калі нешта здарылася. Толькі ў антракце, непрыкметна для гледача».

Яна дадала, што падобныя сітуацыі — не рэдкасць і часта непрадказальныя:

«Гэта прыкрая нечаканасць, якую прадугледзець нерэальна… І гэта жахліва нязручна, паверце. Вам глядзець непрыгожа, а нам — іграць некамфортна. Але мы церпім».

Іншыя артысты пачалі дзяліцца ўласнымі казусамі. Высветлілася, што брэтэлька — гэта яшчэ дробязь:

«У мяне неяк сукенка ледзь не спаўзла на сцэне, добра што своечасова адчула няладнае. А то б стрыптыз быў бы цікавым завяршэннем вобразу».

«У мяне панчоха пачала спаўзаць аднойчы з «працоўнай» нагі. Выходзіла са сцэны вельмі мадэльнай паходкай».

Некаторыя паіранізавалі з прэтэнзіі жанчыны. Яе папракнулі ў залішнім факусаванні на бытавых дробязях замест мастацтва.

Адна з каментатарак заўважыла: «А пыл на плінтусах праверылі? Люстра чыстая была? Я хаджу на канцэрты, каб слухаць музыку. А артысты — таксама людзі, і ў іх здараюцца казусы з адзеннем. Уражвае, што з усяго канцэрта вы адзначылі толькі частку гардэроба скрыпачкі».

Падобную думку падтрымалі і іншыя:

«Калі гэта адзінае, пра што вы думалі… то праблема не ў брэтэлях».
«Рэч была ў музыцы, канцэрце, вашым настроі, але відавочна не ў маветоне».

Жанчына, якая была на тым жа канцэрце, прызналася, што наогул не заўважыла праблемы, бо была захопленая музыкай.

Яшчэ адна дадала:

«Я магу зразумець прыкрую сітуацыю, калі брэтэлька выйшла з чата, але не магу зразумець, калі дарослая жанчына топіць іншую паспяховую жанчыну за такую дробязь».

Некаторыя ўдзельнікі дыскусіі спрабавалі вярнуць размову да галоўнага — прафесіяналізму:

«Галоўнае, каб ігралі здорава і цікава. Значна горш, калі артыст выглядае бліскуча, а грае чорт ведае што».
«Ды хоць абедзве брэтэлі ўпадуць — я вось не магу расчуць фальшывейшае сола з «Шэхеразады»… вось гэта праблема»

Іншыя былі больш катэгарычнымі:

«Ваш пост — гэта той выпадак, калі «вы сябе адносілі да культурных людзей, але яны адносілі вас назад». І зноў жа, пытанне, чаму вы засяродзіліся менавіта на гэтым моманце, застаецца адкрытым. Зычу вам часцей бываць на такіх канцэртах, дзе людзі прыходзяць слухаць і атрымліваць асалоду ад ігры».

Каментары11

  • хамса
    20.04.2026
    я наверное что-то не пони-маю?
    хотя я все понимаю правильно.
  • стаханаўка
    20.04.2026
    - завтра понедельник. завтра вторник. - пугает меня муж

    - здрасьте. - говорю. - сегодня у меня пятница
  • хамса
    20.04.2026
    какого извините х*ра они докалебыется до меня?

    3 класа у них церковно-приходской школы судя по всемщ

    задача - унизить меня

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць