Грамадства

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

Тое, што адбываецца, з’яўляецца кульмінацыяй складанага і працяглага перамоўнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні Лукашэнкі, піша БелТА.

Зазначаецца, што перамовы пачаліся яшчэ ў верасні 2025 года. Адпраўной кропкай для іх арганізацыі стаў зварот да Лукашэнкі асобных лідараў дружалюбных афіцыйнаму Мінску краін. Лукашэнка даў даручэнні Камітэту дзяржаўнай бяспекі і асабіста ўдзельнічаў у абмеркаванні дэталяў абмену падчас двухбаковых кантактаў з нашымі саюзнікамі.

У выніку аперацыі дзесяць грамадзян розных краін былі вызвалены і атрымалі магчымасць уз’яднацца з сем’ямі.

«Сярод вызваленых у тым ліку грамадзяне Беларусі, якія выконвалі асабліва важныя заданні ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці нашай краіны. Лёс гэтых людзей на ўсіх этапах іх дзейнасці знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі», — паведаміла БелТА.

З улікам асабістай просьбы да Лукашэнкі маці Анджэя Пачобута, які адбывае пакаранне за здзяйсненне шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама Анжалікі Борыс, Лукашэнка даручыў КДБ уключыць асуджанага ў гэты абменны працэс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць