Грамадства2424

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Беларускім пратэстантам дазволілі правесці беспрэцэдэнтны евангелізацыйны фестываль у «Чыжоўка-Арэне». Па інфармацыі «Нашай Нівы», на яго могуць прыехаць Джон Коўл і ягоная жонка Грэта ван Састэрэн. Ці з гэтай нагоды на свабоду выйдзе яшчэ група вязняў сумлення?

Франклін Грэм выступае побач з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і яго жонкай Меланіяй Трамп. Фота AP Photo/Mark Schiefelbein

16‑17 мая беларускія пратэстанты збяруцца ў Мінску на «Фестываль надзеі». Для правядзення гэтага форуму ўпершыню згуртаваліся дзве пратэстанцкія дэнамінацыі: хрысціяне веры евангельскай і баптысты. Улады дазволілі ім арандаваць «Чыжоўка-Арэну». А галоўным госцем будзе Франклін Грэм — вядомы баптысцкі прапаведнік з ЗША і сын культавага казанніка Білі Грэма.

Франклін Грэм узначальвае дабрачынны фонд Samaritan's Purse. Ён уплывовы ў ЗША прапаведнік: ён не раз сустракаўся і з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Падзея будзе настолькі вялікая, што адзін толькі хор, які спявацьме на сходзе, будзе налічваць 1300 чалавек.

Рэпетыцыі выступу ўжо ідуць, у хоры будуць спяваць беларусы з 42 гарадоў і вёсак.

Акрамя хору, абяцаюць розных музыкаў, у тым ліку з ЗША.

28 красавіка быў вызвалены знакавы палітзняволены Андрэй Пачобут. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у гэты дзень знаходзіўся ў сталіцы Польшчы Варшаве. На прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім ён расказаў, што «праз два-тры тыдні» зноў паедзе ў Беларусь.

Хутчэй за ўсё, новы прыезд Джона Коўла ў Мінск будзе прымеркаваны менавіта да вялікага пратэстанцкага форуму.

Але пры чым тут Коўл? Рэч у тым, што яго жонка Грэта ван Састэрэн даўно супрацоўнічае з фондам Samaritan's Purse і асвятляе яго працу як журналістка. Франклін Грэм не толькі з ёй знаёмы, ён яшчэ і ведае пра працу Джона Коўла па вызваленні беларускіх палітвязняў: Грэм рэпосціў відэа, дзе Грэта абвяшчае пра адно з чарговых масавых вызваленняў палітвязняў.

Грэм называе Коўла сваім сябрам. Ёсць фота Коўла разам з жонкай і Грэмам у Алясцы.

У снежні Франклін Грэм, рэпосцячы артыкул пра перамовы Коўла з Лукашэнкам, пісаў: «Я спадзяюся, што аднойчы змагу прапаведаваць Евангелле ў Беларусі».

Джон Коўл у Вільні, верасень 2025-га. Фота: Yauhen Yerchak / Anadolu via Getty Images

Па даных «Нашай Нівы», Грэта ван Састэрэн прыедзе ў Беларусь і на цяперашні сход. Выглядае, што разам з ёй прыедзе і Джон Коўл. Магчыма, разам з гэтым адбудуцца і новыя вызваленні палітвязняў.

«Я чакаю, што мы зможам дабіцца вызвалення некаторых зняволеных найбліжэйшым месяцам, — сказаў Джон Коўл агенцтву Reuters 28 красавіка. — І я вярнуся, каб садзейнічаць гэтаму на працягу наступнага месяца. Нічога пэўнага, але, мабыць, у наступным месяцы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Ботам
    28.04.2026
    Лукабот з ім(п)ерыяй і адрывам Лукашэнкі вылезе адмываць дыктатара? Фас, цытуй метадычку. Не стаміўся ў навінах пра вызваленне людзей? Хаця ты і не чалавек, а дрэнны ШІ.
  • Ботам
    28.04.2026
    Лукабот, яна абраны прэзідэнт, а твой Лукашэнка неллегітымны дыктатар. Прывітанне ад Літвы і ЕС, працягвай атрымліваць санкцыі. Вой далей.
  • vox
    28.04.2026
    Так вось чаму не зачыняюць пратэстанцкія цэрквы...
    бо амерыканския фонды адлічваюць рэжыму грошыкb...

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала свае матуліны будні99

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць