Культура

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг… Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы

У Варшаве адкрылася кнігарня Kamunikat.shop — сумесны праект Фонду Kamunikat і Цэнтра беларускай салідарнасці. Кнігарня размясцілася ў памяшканнях ЦБС па адрасе ul.Oleandrów 6, піша Reform.news.

Тут і далей фоты Reform.news

У кнігарні будуць прадавацца не толькі кнігі ад выдавецтва Kamunikat.org (іх пакуль каля 70-ці). На гэты момант прадстаўлены больш за 500 найменняў кніг 14 беларускіх выдавецтваў.

Таксама плануюцца сустрэчы з беларускімі аўтарамі, — расказаў на ўрачыстым адкрыцці кнігарні яе сузаснавальнік (і ініцыятар фонду kamunikat.org) Яраслаў Іванюк. Паводле яго словаў, тут будуць рэгулярна праходзіць сустрэчы з літаратарамі, прэзентацыі новых кніг, а таксама тых выданняў, якія ў свой час былі абыдзены ўвагай.

Адметнасць кнігарні ў тым, што тут будуць шырока прадстаўлены кнігі, выдадзеныя беларускай нацыянальнай меншасцю. Сябра ўправы Фонду Kamunikat і прадстаўніца Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк расказала пра важнасць яднання высілкаў і нацыянальнай меншасці на Беласточчыне, і беларускіх эмігрантаў.

Таму сярод 14 выдавецтваў у кнігарні прадстаўлены Цэнтр беларускай культуры, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» і «Музей малой бацькаўшчыны» ў Студзіводах. Гэтыя кнігі часта прысвечаны жыццю на беларуска-польскім памежжы, сярод іх сустракаюцца польскамоўныя выданні, якія можна будзе ўбачыць на паліцах.

Намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка пакрэсліў важнасць таго, што беларуская меншасць і беларуская дыяспара разам рэалізуюць гэты культурніцкі праект.

Дырэктар кірмаша гістарычнай кнігі пан і прадстаўнік Fundacji Historia i Kultura Вальдэмар Міхальскі паведаміў бліжэйшыя выдавецкія навіны: чарговы салон незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» адкрыецца на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве, які пройдзе на Нацыянальным стадыёне з 28 па 31 мая. 29 мая, а 14 гадзіне там чакаецца госць — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Уладзімір Арлоў прэзентаваў на адкрыцці кнігарні шостае выданне «Імёнаў Свабоды», што выйшла дзякуючы «Камунікату». У кнізе змешчана 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі.

Кніга выдатна аформлена, яе новы фармат прывёў да таго, што на разгортах сустракаюцца два героі ці гераіні і ўступаюць у дыялог. «Гэта надае кнізе новыя сэнсы і новую якасць, — патлумачыў Уладзімір Арлоў. — Эмілія Плятэр пераглядаецца і вядзе маўклівы дыялог з яшчэ адным героем паўстання 1830‑31 гадоў Міхалам Валовічам. Сустракаюцца паўстанцы 1863, бацькі БНР. Уладзімір Караткевіч і Ларыса Геніюш».

Рыхтуецца другая частка выдання, якая сёлета пабачыць свет.

«Той, хто прагне свабоды і за яе змагаецца, часта не дажывае да паважных гадоў, часта чакае свабоды не ў самых камфартабельных памяшканнях, таму тут шмат трагічных лёсаў. Але калі вы яе прачытаеце, вы пераканаецеся, што гэта кніга вельмі аптымістычная, таму што яна сведчыць пра тое, што тых, хто прагне і змагаецца за свабоду ва ўсе часы было вельмі шмат», — падсумаваў Уладзімір Арлоў.

Уладзь Кобец, Ілона Карпюк, Яраслаў Іванюк на ўрачыстым адкрыцці кнігарні. Фота: reform.news

Кнігарня працуе па адрасе: ul. Oleandrów 6/2 (metro Politechnika)

  • з панядзелка па пятніцу з 15:00 да 19:00;
  • у суботу з 10:00 да 15:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць