Свет33

Гарбатага кіта Цімі нарэшце выпусцілі ў Паўночнае мора. Але выжыць яму будзе складана

Працяглую выратавальную аперацыю па выратаванні гарбатага кіта па мянушцы Цімі нарэшце закончылі. Раніцай 2 мая жывёліну адпусцілі на волю ў Паўночным моры, паведамляе Euronews.

Скрыншот з відэа

Раней кіта вывезлі з мелкаводнага заліва Балтыйскага мора каля нямецкага вострава Пёль. Пасля гэтага некалькі дзён яго перавозілі на баржы, каб вярнуць у больш прыдатнае асяроддзе.

Паводле прадстаўніка прыватнай ратавальнай арганізацыі Енса Шварка, каля 9‑й гадзіны раніцы 2 мая кіта ўжо не было на баржы, што сведчыць пра яго вызваленне.

Паводле першапачатковай інфармацыі, капітан буксіра распарадзіўся выпусціць жывёліну. Аднак, верагодна, кіта адпусцілі не ў тым месцы, якое планавалася спачатку. Замест гэтага яго выпусцілі прыкладна за 70 кіламетраў на поўнач ад дацкага Скагена.

Прадстаўнікі Greenpeace адзначылі, што гэта ажыўлены суднаходны маршрут, таму пакуль невядома, ці зможа жывёла бяспечна выжыць у такіх умовах. На кіце ўсталявалі перадатчык для далейшага адсочвання яго лёсу, але сігналу ад яго пакуль не атрымлівалі.

У пятніцу, 1 мая, транспартаванне часова затрымалася з-за дрэннага надвор’я. Пры ветры да 6 балаў на пераходзе паміж Балтыйскім і Паўночным морамі хвалі дасягалі паўтара метра, што было небяспечна для баржы.

Пазней увечары сітуацыя палепшылася. Каля 19:20 гарбаты кіт самастойна і мэтанакіравана наблізіўся да спуску з баржы.

Упершыню Цімі заўважылі 23 сакавіка каля балтыйскага ўзбярэжжа Германіі — далёка ад яго натуральнага асяроддзя. Мяркуецца, ён заблытаўся ў рыбалоўных сетках. Яму некалькі разоў спрабавалі дапамагчы сысці з мелі і вярнуцца ў акіян, але беспаспяхова. Ад жывёліны былі ўжо адступіліся і пакінулі на волю лёсу, але пасля ратавальную аперацыю пагадзіліся прафінансаваць два нямецкія мультымільянеры, і яна аднавілася. 

Праўда, біёлагі сумняваюцца, што пасля доўгага знаходжання на мелі кіт зможа нармальна плаваць і харчавацца. Яго далейшы лёс пакуль пад пытаннем.

Каментары3

  • Касатка
    03.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    03.05.2026
    Касатка, может договаривается насчёт средств для похудения курощупу.
  • Донт андестенд
    03.05.2026
    Касатка, Говорите по английски

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць