12-гадовы Аляксей Маёраў пачаў у «Рэале» з перамогі і звання найлепшага бамбардзіра
12-гадовы беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў у складзе каманды акадэміі мадрыдскага «Рэала» стаў пераможцам юнацкага турніру ў Партугаліі.

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх вядучых партугальскіх клубаў.
Каманда з Іспаніі, зрэшты, не адчула асаблівых цяжкасцяў у гульнях з суседзямі, перамогшы ў паўфінале аднагодкаў з «Спортынга», а ў фінале — «Порту».
Аляксей ярка дэбютаваў у каралеўскім клубе — ён стаў найлепшым бамбардзірам турніру, забіўшы ў трох паядынках сем мячоў, паведамляе Betnews.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары