Грамадства99

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў

Адным з галоўных вынікаў удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване стала дамоўленасць пра яе візіт ва Украіну: узгоднены канкрэтныя ўмовы і часавыя рамкі. Пра гэта «Люстэрку» распавёў дыпламатычны дарадца лідаркі дэмсіл Дзяніс Кучынскі. 

Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Ерэван, Арменія, 4 сакавіка 2026 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Візіт Святланы Ціханоўскай у Арменію, дзе 4−5 мая прайшоў саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, прынёс важны вынік ва ўкраінскім кірунку. Паводле слоў Дзяніса Кучынскага, на палях саміту адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам, падчас якой удалося дасягнуць значнага прагрэсу ў падрыхтоўцы паездкі лідаркі дэмакратычных сіл у Кіеў.

— Мы атрымалі вызначанасць наконт фармату гэтага візіту. З меркаванняў бяспекі я не магу называць усіх дэталяў, але сапраўды лічу, што перамовы ў Арменіі з міністрам Сібігам, першая двухбаковая сустрэча Ціханоўскай з прэзідэнтам Уладзімірам Зеленскім, падчас якой мы атрымалі запрашэнне ва Украіну, а таксама далейшая камунікацыя нашых каманд былі вельмі важнымі, — распавёў Кучынскі.

@nashaniva Святлана Ціханоўская паедзе ў Кіеў! Украіна ўжо ўзгадніла ўмовы візіту і прыкладныя тэрміны. Пра гэта пасля саміту ў Ерэване расказаў «Зеркалу» дарадца Дзяніс Кучынскі. Візіт палітыка ў Ерэван прынёс важны вынік ва ўкраінскім кірунку. Паводле слоў Кучынскага, там адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам #беларусь #нашаніва #беларусьновости #минсксейчас #беларускаямова ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Акрамя ўкраінскага кірунку, у Ерэване Ціханоўская правяла больш за 20 двухбаковых сустрэч, у тым з лідарамі краін «Вялікай сямёркі».

Адной з ключавых стала першая сустрэча з новым прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні.

— У нас было даволі добрае супрацоўніцтва з былым прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо, і зараз важна было сустрэцца, пазнаёміцца з новым прэм’ерам. Мы размаўлялі пра візіт у Атаву, каб адна з найбуйнейшых і найважнейшых краін G7 на ўзроўні прэм’ер-міністра прыняла там Святлану Ціханоўскую. Мы размаўлялі пра практычную падтрымку для беларусаў і журналістаў у прыватнасці, улічваючы, што ў іх ужо ёсць праграма падтрымкі беларускіх медыя, — распавёў Кучынскі.

Таксама адбыліся размовы з прэм’ер-міністрамі Арменіі Ніколам Пашынянам і Славакіі Робертам Фіцам, прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, кіраўніцай Еўрапарламента Рабертай Метсолай, старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, прэзідэнтам Еўрасавета Антоніу Коштам, генсекам НАТА Маркам Рутэ і іншымі сусветнымі лідарамі.

Сам факт правядзення саміту ў Ерэване ў Офісе Ціханоўскай лічаць важным геапалітычным сігналам і дэманстрацыяй выбару Арменіі на карысць еўрапейскага шляху развіцця.

— Запрашэнне ў Ерэван ад армянскага кіраўніцтва — гэта даволі смелы жэст, які ясна падкрэслівае, што Арменія зрабіла выбар, у якім кірунку яна рухаецца — у еўрапейскім. Гэта тычыцца і пытання Беларусі: з Аляксандрам Лукашэнкам у іх ніякіх спраў быць не можа, і яны выбіраюць працаваць са Святланай Ціханоўскай, — патлумачыў Кучынскі.

Каментары9

  • Гм, позвольте
    06.05.2026
    Жвір , куда? Куда идёт караван?
  • Добразычлівец
    06.05.2026
    Зараз ачуняюць злапыхацелі і будуць пісаць што ўсё роўна візіт не адбудзецца а калі і адбудзецца то ён будзе неправільны.
  • Жвір
    06.05.2026
    Гм, позвольте, чытайце артыкул,..толькі з уключанымі глуздамі ўжо.

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпрадуктолаг распавяла, колькі ў Беларусі каштуе замарозіць яйцаклеткі2

Лукашэнка пракаментаваў удары УСУ па расійскіх НПЗ21

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць