Дыпламаты ЕС ушанавалі ў Мінску памяць загінулых у Другой сусветнай вайне
Прадстаўнікі дыпмісій Вялікабрытаніі, Германіі, краін ЕС, Украіны і Малдовы ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, паведаміла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

«8 траўня амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску разам з калегамі з іншых еўрапейскіх амбасадаў усклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў знак павагі да памяці загінуўшых у Другой сусветнай вайне. Мемарыял адзначае месца, дзе 28 чэрвеня 1941 года 34 салдаты прынялі няроўны бой з нямецкімі войскамі. Дваццаць чатыры з іх так і засталіся невядомымі. У гэты дзень у 1945 годзе быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі, які паклаў канец Другой сусветнай вайне. Мы не забываем і шануем памяць усіх, хто набліжаў дзень перамогі ў Еўропе», — гаворыцца ў паведамленні пасольства Брытаніі ў Мінску.


-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары