Усяго патроху44

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей

У нейкі момант на дрэве захрасла і гаспадыня.

Скрыншоты відэа

У сеціве завірусілася відэа, як у Барысаве здымалі ката з дрэва — яно сабрала 7,4 мільёна праглядаў. На відэа звярнуў увагу mlyn.by.

Тыгрыс, так завуць рудога ката, залез на дрэва і не спускаўся. Ягоная гаспадыня Настасся вырашыла прыманіць ката з дапамогай лайфхака: купіла ў аптэцы валяр'янку і выліла пад дрэва. Не дапамагло.

Тады дзяўчына вырашыла забрацца на дрэва сама. Але не толькі ката не зняла, але і сама не змагла злезці. Давялося выклікаць МНС.

Ратавальнікі прыехалі даволі хутка, знялі Настассю. А кот, спалохаўшыся шуму, людзей і аўтавышкі, ірвануў яшчэ вышэй, туды, куды тэхніка не дастане. Ратавальнікі супакоілі дзяўчыну і параілі не перажываць: рана ці позна злезе.

Дзяўчына працягвала чакаць Тыгрыса пад дрэвам. Замовіла прыватную аўтавышку, заплаціла 65 рублёў.

Толькі аўтавышка пад'ехала, а людзі пачаць падбірацца да ката, як Тыгрыс стаў спускацца сам.

Да гэтага моманту ўнізе сабраўся ўжо цэлы натоўп. Некалькі мужчын на ўсялякі выпадак расцягнулі куртку, каб злавіць жывёліну.

Кот спускаўся ўсё ніжэй і ніжэй — і за метр да зямлі рэзка сігануў у бок, абмінуў куртку і праслізнуў паміж ног.

Настасся знайшла Тыгрыса праз некаторы час на суседняй вуліцы — жывога і здаровага.

Каментары4

  • Alert
    10.05.2026
    Смешно. Коты как залазят на деревья, так и спускаются сами. Спуск котов и кошек всегда идёт задом наперед в отличии от подъёма. Хозяйку, да, часто надо снимать. У нее нет четырех ног с когтями.
  • Тыгрыс
    10.05.2026
    Мяў God! Я проста хацеў крыху адпачыць ад Настассі на вышыні. І паглядзіце, чым скончылася!
  • 453543
    10.05.2026
    Вось так iдзеш па вулiцы, вочы падымеш уверх, а вакол шкiлеты катоу на дрэвах... I тiшыня.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць