Свет1212

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ

Пяты з пачатку вайны і 25‑ы за час усяго прэзідэнцтва візіт Уладзіміра Пуціна ў Кітай зноў не прынёс Расіі доўгачаканых дамоўленасцяў пра будаўніцтва газаправода «Сіла Сібіры-2», піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота: Kristina Solovyova, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Згодна з праектам, які абмяркоўваецца больш за 10 гадоў і прадугледжвае рост паставак газу ў КНР да 100 мільярдаў кубаметраў за год, засталіся няўзгодненыя «нюансы», паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пасля перамоў Пуціна са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

«Такія-сякія нюансы засталося дагаварыць», — сказаў Пяскоў, дадаўшы, што ўзгодненыя «асноўныя параметры разумення» і маршрут будучай трубы, але па-ранейшаму няма дакладных дамоўленасцяў пра тэрміны рэалізацыі праекта.

«Дакладна пакуль няма. Гэта камерцыйная інфармацыя ўсё ж такі. Але гэта дастаткова вялікае дасягненне», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».

З сабой у Пекін Пуцін прывёз шматлікую дэлегацыю, уключаючы 5 віцэ-прэм’ераў, 8 міністраў і кіраўнікоў найбуйнейшых дзяржкампаній, у тым ліку «Газпрама» і «Раснафты». У ходзе візіту ён казаў пра «бязмежныя перспектывы» расійска-кітайскага супрацоўніцтва і абяцаў «бесперабойна» вывозіць у КНР нафту, вугаль і газ.

Па выніках перамоў Масква і Пекін падпісалі 40 дакументаў. Але ніводзін з іх не згадвае ні «Сілы Сібіры-2», ні супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, вынікае з пераліку, апублікаванага Крамлём.

Каменем спатыкнення для новага газаправода, які адчайна патрэбны «Газпраму», што страціў еўрапейскі рынак, застаецца цана газу, расказвала раней знаёмая з сітуацыяй крыніца Financial Times. Паводле яе даных, Кітай патрабуе знізіць цану да ўзроўню, блізкага да ўнутрырасійскага. А гэта каля $50 за тысячу кубаметраў, што ў 5 разоў ніжэй, чым Пекін плаціць зараз ($258 за тысячу кубоў), і ў 8,5 раза менш за цэны «Газпрама» для іншых кліентаў у далёкім замежжы ($420).

Акрамя таго, Кітай занепакоены тым, што попыт на газ, магчыма, дасягнуў піку, і таму сумняваецца ў неабходнасці браць на сябе дадатковыя абавязацельствы па яго куплі, казала крыніца FT.

Зараз КНР купляе ў Расіі 38 мільярдаў кубаметраў газу штогод — і гэта палова экспарту «Газпрама» ў далёкае замежжа, які трымаецца на ўзроўнях, блізкіх да мінімумаў з канца 1980‑х гадоў. Да канца дзесяцігоддзя ўрад Расіі разлічвае павялічыць пастаўкі ў Кітай на 47%, да 56 мільярдаў кубоў за год. Дадатковы газ будзе паступаць па далёкаўсходнім маршруце (12 мільярдаў кубаметраў) і за кошт пашырэння магутнасці «Сілы Сібіры-1» (6 мільярдаў кубоў).

Каментары12

  • кітайскія прэтэнзіі на маскоўскія калоніі так званага "Далёкага Усходу"
    20.05.2026
    камуністычныя хан‑ кітайскія прэтэнзіі на маскоўскія калоніі так званага "Далёкага Усходу" (Вонкавая Маньчжурыя і многае іншае) зьяўляюцца фактагрунтаванымі і неаспрэчнымі.
  • .
    20.05.2026
    Партнёр настолькі непрадказальны і таксічны нават для кітайцаў, што згодныя браць толькі пры зніжках у 5 разоў танней.
  • кітайцы і індусы бяруць уралс па 20$
    20.05.2026
    .,
    кітайцы і індусы бяруць уралс па 20$, і нам трэба так рабіць па 10$ не болей, пакупнікоў у маскавы іншых няма ))

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое3

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць