Каментары да артыкула

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну

  • Антось
    27.05.2026
    Голас праўды сярод суцэльнай хлусьні
  • Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін
    27.05.2026
    Усю выгаду ад выступаў Пазьняка займее Масква і Пуцін і Лукашэнка
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Антось, пачакайце . Выходзіць, па Пазьняку :
    - Калі Гаўляйтар Лукашэску (с) далучыўся да Савета Міру, прымаў бы Пуціна і Зяленскага - гэта было б ДОБРА.
    - Калі чалавек, за якога прагаласавала большасьць беларусаў, і таму Зяленскі называе яе Прэзыдэнтам, едзе ва Ўкраіну- гэта КЕПСКА.
    Зянон, ты за акупанта і агрэсара Лукашэнку, які выконвае абсалютна ўсё што патрабуе Пуцін? Які рэпрэсаваў паўмільёна чалавек за пяць год. Пры якім колькасьць першаклясьнікаў на белмове зьменшылася з 80% да некалькіх адсоткаў. Які амаль зьнішчыў беларускую культуру. Які ўверг краіну ў эканамічны крызіс.
    Які ўвёў акупантаў у Беларусь і празь Беларусь. Які назваў Беларусь клачком зямлі, беларусаў - народцам, а беларускую мову - на ньом нільзя нічэво выразіць?
  • Барадзед
    27.05.2026
    Антось, вот если бы Позняк поехал в Киев вместо Тихановской, то все было бы хорошо, Зянон был бы рад, но в Киев поехала Тихановская, и Позняк предрекает крах. Диспозиция дурна, господа. Штурм будет провален.
  • Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь
    27.05.2026
    Антось, Tак, таму што Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь, а не гранты& грошы суседніх краін. I няма ў нас сяброў-братоў ёсць толькі інтарэсы
  • Янка
    27.05.2026
    Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь, у чым склад ягонага дбання у эміграцыі, можаце патлумачыць? Хіба што ў тым, што ён багатварыць Трампа і Кэралайн Левіт?
  • Хейтару Пазьняка
    28.05.2026
    Янка, а ў чым сэнс тваёй няспыннай працы супраць Зянона Пазьняка?
  • user
    27.05.2026
    Лукашенко обиделся - Позняк озвучил?
  • АБЛОГА працуе толькі на імперыю
    27.05.2026
    user, ЭЗ- АБЛОГА працуе толькі на імперыю, Таму Зянон мае рацыю .
  • Беларусь назаЎжды
    27.05.2026
    АБЛОГА працуе толькі на імперыю,
    Прычым тут ЭЗ, калі гаворка пра Ўкраіну. Абнаві мэтадычку
  • A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д.?
    27.05.2026
    Беларусь назаЎжды, A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д. ? цалкам падрыхтаваны , да сур'ёзнай дыскусіі
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д.?,
    ты ніколі не адказваеш на пытаньні , навошта мне новыя задаваць
  • тэкст Зянонa чытаў ?
    28.05.2026
    Biełarus' forever , 🇷🇺 лухта, тэкст Зянонa чытаў ? цалкам падрыхтаваны , да сур'ёзнай дыскусіі
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Але ж, падкажыце, дзе пачытаць першакрыніцы, то прачытаўшы не надта зразумеў, што тут выгадае маскваці пуцін уласна? Парада Святлане: прызначце вы ўжо дзеда амбасадарам дзесці, напрыклад у Літве... Няхай зоймецца вырыццём агентуры , якая піша "Вільня наша" - ён у гэтым сапраўдны майстра... А то ўсе пры справе, а яму крыўдна...
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Лось Антось,
    Ты:
    - у 1988 г. расказваеш беларусам праўду пра Курапаты.
    - у 1989 г. выводзіш людзей на Чарнобыльскі шлях
    - у 1990 г. пішаш Дэклярацыю аб сувэрэнітэце
    - у 1991 г. выводзіш людзей супраць Маскоўскай хунты
    - у 1992 г. зьбіраеш галасы за адстаўку Вярхоўнага Савета
    - у 1995 г. галадаеш у парляманце
    - у 1996 г. выводзіш людзей на Менскую вясну.

    Таксама ты:
    2023 г. Ціханоўская будзе сядзець. Выбары ня выйграла. Лепш Лукашэнка чым Ціханоўская.
    2024 г. ганарышся віншаваньнем ад дыктатара
    2025 г. Расія моцная , Амерыка слабая, Зяленскаму трэба пагадзіцца на расійскія 28 пунктаў, усё аддаць Маскве
    2026 г. Зяленскі запрашаючы Ціханоўскую ва Ўкраіну працуе на Расею. Лукашэнка адстойвае інтарэсы Беларусі. Уся ўлада - ўмераным лукашыстам
  • Пытанне
    28.05.2026
    Лось Антось, а Ціханоўская з офісам, які да сіх пор сядзіць у Літве, не хочуць выкрыць агентуру якая піша "Вільня наша"? Чаму не хочуць?
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Biełarus' forever , я б так не персаналізаваў бы Чарнобыльскі Шлях, збор подпісаў за роспуск Вярхоўнага Савета ды усе астанія паспалітыя рушэнні. Імя БНФ не роўні імені Пазьняк, як і наадварот. Сюды ж Дэкларацыю аб суверэнітэце, за якую Лукашэнка і Пазьняк не галасавалі.
    Там дзе Пазьняк замыкаў толькі на сабе - там ўсё знікала кудысьці, як вада ў пясок. Выдатны прыклад, дзе ўжо не замінаў аніякі Ханс Герг Вік і агенты - КХП і Рух Вольная Беларусь.
    І ў другім вашым абзацы пазіцыя Пазьняка - гэта пазыцыя чыста Пазьняка, без вялікага гурту беларусаў кшталту таго ж БНФ, чые агульныя заслугі можна сёння прыпісваць сабе.
  • Пазьняк нарадзіў Беларусь
    27.05.2026
    Biełarus' forever , Пазьняк нарадзіў Беларусь і ўсе жыцьце дбае як можа. A ты супраць перамоваў i вызваленні палітвязняў у абмен на зняцце эканамічных санкцый?
  • Bielarus
    28.05.2026
    Найперш не галасі! , ня ў гэтым справа. я тут аб лёгіцы і пасьлядоўнасьці. Я проста ведаў, што ён так скажа, і ім , ягоным прыхільнікам, задаю пытаньне:
    1) як так сталася, што цябе пры штурме галадоўнікаў моцна зьбілі, але ты праз 30 год ганарысься віншаваньнем ад таго, хто аддаў загад;
    2) падчас ВС 13 скліканьня ты носісься з Шарэцкім як зь пісанай торбай, але С.Ц. едзе ў Кіеў, дык яна вораг Беларусі, хоць яна ("домагаспадыня") куды лепш разьбіраецца ў ёй чым Грыб і Шарэцкі.
    3)
    То бок -
    3.1) С.Ц. едзе ў Кіеў - прозьвішча С.Ц. істотна - кепска для Беларусі
    3.2) Да Лукі едзе Зяленскі падпісваць капітуляцыю ў пуціна - прозьвішча А.Р.Л. неістотна, гэта б падвысіла суб'ектнасьць Беларусі.
    3.3) Лука далучаецца да Савета Міру - прозьвішча а.Р.Л. неістотна, гэта падвышае суб'ектнасьць Беларусі.
    Як так, калі Ціханоўская - то істотна, калі лука - неістотна.
    Гэта Ціханоўская закрыла тысячы школ і арганізацый?
  • Biełarus' forever
    28.05.2026
    Пазьняк нарадзіў Беларусь, прычым тут санкцыі і палітвязьні. Тэма артыкулу: візыт С.Ц. у Кіеў і рэакцыя на яго.
  • Янка
    28.05.2026
    Пазьняк нарадзіў Беларусь, а за што вы збіраецеся вызваляць новых вязняў, напрыклад арыштаваных па справе Гаюна? І як вызначыць, каго менавіта трэба вызваляць?
  • Чытач
    27.05.2026
    Настаў час абвесціць гуманітарны збор на добрага доктара для спадара Пазьняка. Трэба ратаваць чалавека.
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    27.05.2026
    Лапідарная база ад найлапідарнейшага беларуса сучаснасьці!
  • Румын
    27.05.2026
    Яшчэ адзін дзед пакутуе без таблетак
  • Жвір
    27.05.2026
    Жора, што вы можаце дадаць у дапаўненьне да сказанага ? Дапамажыце людзям зразумець, бо мы ж во з вамі ўсё разумеем...
  • i выгаду дзеля нашых ружовых аднарогаў ЭЗ
    27.05.2026
    "Усю выгаду ад гэтага займее масква і пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну"

    Дзякуй спадар вялікі, толькі дадам + PR выгаду дзеля нашых ружовых аднарогаў ЭЗ. Добрыя фотаздымкі з прыгожымі усходнімі жанчынамі яны любяць. Пры гэтым ў РБ з імперыялістамі ЯНЫ БІЦЦА НІКОЛІ НЕ БУДУЦЬ. Яны пра гэта кажуць кожны дзень
    -Літвін ЭЗ
  • Ййййййй
    27.05.2026
    Так чья агентура Тихановская - брюссельская или московская? деда что-то в показаниях путается. Неужели двойной агент?
  • здрасьце
    27.05.2026
    Ййййййй, трайнога не хочаце? маскоўска-гэбоўска-вашынгтонскага?
  • Алесь.
    27.05.2026
    Ййййййй, што складанага? На Вашых вачах спецслужбы перадалі маскоўскі праект на Захад і ён зрабіўся брусельскім. І размова не пра адну асобу, а пра тых хто замяніў сабой апазіцыю ў 2020 году.
    Калі дакладна зразумеў Пазьняка, то ён папярэджвае пра будучую вайну з якой прафіцыт будзе ў дыктатараў (што лагічна ў сённяшніх рэаліях).
  • 3 - магічная лічба 2020-га году (с)
    27.05.2026
    тое, што гэта нейкі трайнічок зразумела адразу

    добра, што да некаторых гэта хай і запозна (? :/)
    але таксама даходзіць
  • 123
    27.05.2026
    Які ж зайздросны дзед)
    А што ж сам нічога не зрабіў для Беларусі? Толькі пасквілі на ўсіх гатовы пісаць ды плявузгаць.
  • Жвір
    27.05.2026
    123, наконт "нічога не зрабіў для Беларусі" гэта вы лухту ўкруцілі. Больш, чым Пазьняк, для Беларусі не зрабіў ніхто, і ніхто столькі не ахвяраваў, як Пазьняк.
  • Ну-ну
    27.05.2026
    Жвір, а то ж. Больш нават за першы склад Рады БНР, дэлегатаў Першага Ўсебеларускага зьезду або, напрыклад, Кастуся Каліноўскага. Інфа 100%.
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Жвір , як так сталася, што Бацька беларускай дзяржаўнасьці З Пазьняк працуе на гаўляйтара Лукашэску (с)., які яго хацеў забіць у 1995-1996
  • Жвір
    27.05.2026
    Ну-ну, навошта грымасы корчыце, Вы б яшчэ на Менеска ўзгадалі, ці на Вернідуба... А ёсьць жа й найноўшая гісторыя, сучасная Вам.
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Жвір , ну дык Тарайкоўскі, Ашурак, Пушкін, іншыя палітвязні , як і загінулыя і параненыя каліноўцы (сучасныя вам) ахвяравалі значна больш за дзеда... А што ахвяраваў дзед?
  • Жвір
    27.05.2026
    Лось Антось, тое самае й ахвяраваў, калі вам ня ў цяму.
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Жвір , А дзе яго пахавалі?
  • Хейтару Пазьняка
    28.05.2026
    Лось Антось, Пазьняк ужо многіх хейтараў перажыў (Азаронка старэйшага і іншых). Калі будзеце жадаць яму смерці, як Азаронак, то і вас можа перажыць...
  • Візіт офіса скончаны? З'явіўся час на пісанне каментаў?
    28.05.2026
    Мяркуючы па сотні злобных каментароў на адрас нацыянальнага лідара Зянона Пазьняка, візіт офіса Ціханоўскай скончыўся? І ў іх з'явіўся вольны час, каб нешта ананімна напісаць, імітуючы "голас ананімнага народа"
  • Ё
    27.05.2026
    Мае рацыю. Дзе з'яўляюцца Лябедзькі, там чакай кан'юктуры, грантасмокства, пустых абяцанак і прасоўвання інтарэсаў Масквы пад выглядам дэмакратыі. Зараз ветэран грантавых праекта і сто адной канстытуцыі Лябедзька піарыцца на магіле Зайцава і кіруе сваёй падначаленай ва Украіне Шацілінай, каторая выскачыла з табакеркі, з ніадкуль, і пачала раптам апекавацца беларускімі добраахвотнікамі. Зараз на плячах беларускіх добраахвотнікаў будуць рабіць сабе піяр і палітыку, паралельна збіраць даныя, павязуць у Кіеў НГОшных дзевачак, хлопчыкаў усіх масцей, расейскамоўнага Халезіна і іншых дзівакоў. На пачатку вайны, калі яшчэ ўсё вагалася, крычалі "ма за мір", зараз кажуць "Украіна пераможа". Калі гэта не кан'юктура, то што гэта ?
  • старым і злобным
    27.05.2026
    Ё, у Лябедзькі сын у калоніі цяпер, а ў Шацілінай сын добраахвотнікам служыць. Якія вы .... лукашысцкія халуі.
  • Жыве Беларусь!
    27.05.2026
    Вельмі слушная заява! Гэтыя цыркачы фактычна легітымізавалі сваёй прысутнасцю і пышнымі словамі магчымы ўдар Украіны па беларускаму народу ў адказ на правакацыі х**ла. Як Лукашэнка даў тэрыторыю для распачацця вайны расейскай зграі з Украінай.
    Ганьба запраданцам!
  • І тут ён наваліў вадкім.
    27.05.2026
    "Пазняк мой сябар". А.Г. Лукашэнка
  • Путин - мой любовник
    27.05.2026
    І тут ён наваліў вадкім., (с) Клаус Шваб
  • Ну-ну
    27.05.2026
    І тут ён наваліў вадкім., таксама ягоныя сябры – Голубеў (сталы ўдзельнік на разагрэве ў лукі на ягоных Хуралах, сталы аўтар мэтадычак па «Історіі белорусской государственності») і Саверчанка (аўтар здравіцаў у гонар Чаргінца ў «Белорусской думке»). Паводле дзіўнага зьбегу акалічнасьцяў, Голубеў і Саверчанка – вядучыя фігуры БНФ першай паловы 90-х: кіраўнік менскага асяродку і кіраўнік камісіі па адукацыі.
  • Візіт офіса скончаны? З'явіўся час на пісанне каментаў?
    28.05.2026
    Ахінея з той жа серыі, што "Скарына жыў у Піцеры".
  • незразумела зусім
    27.05.2026
    А чаму прозвішча этава бармалея не назваў? Нейкага туману напусціў замест таго, каб дакладна свае думкі данесьці да беларусаў.
  • Нарэшце!
    27.05.2026
    Дзякуй, дзядзька Зянон!
    Паржаў.
  • Валенты
    27.05.2026
    "Запомніця этат твіт" (с)
  • Агент Хели Коптер
    27.05.2026
    Не удивлюсь если Лукашенко тайным указом давно наградил Позняка званием героя. Это поразительно - что у Лукашенки на уме, у Позняка на языке.
  • Валенты
    27.05.2026
    "думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй" (с) - што гэта было?
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Валенты, у вас няпоўнная цытата першакрыніцаў.
    Поўная цытата дае адназначны адказ:
    "Некаторыя асобы ў Кіеве..... сапраўды думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй супраць Лукашэнкі".

    Пралукашэнкаўскі блогер загаласіў, бо Украіна сапраўды далучылася да Беларусі супраць Лукашэнкі.

    Цікава і тое, што пост ізноў перасыпаны прапагандысцкім слэнгам. Урэшце, ўжо даўно так, з кожным годам больш выразна.
    Даруйце мне неабходную тут долю эйджызму, але прыкметна, што дзеду з гадамі становіцца больш складана пісаць сачыненні на зададзеную тэму па апорных словах.
  • Чел
    27.05.2026
    Эк, деда корёжит! Не его пригласили.
  • хто памятае?
    27.05.2026
    "цацачны брусэльскі муляж «лідаркі-прэзыдэнткі»"

    узгадалася картонная "света" на Камароўцы, якую ледзь ветрам не здзмула, але сярога картонку прытрымаў
  • Валенты
    27.05.2026
    хто памятае?, калі б у цябе былі глузды, ты б ведаў, што "Сярога" быў арыштаваны за 2 (два) тыдні да таго, як Святлану зарэгістравалі кандыдаткай.
  • хто памятае
    27.05.2026
    Валенты, дык эпізад з картоннай светай на Камароўцы быў да таго, як сярогу прысадзілі
    сярога так прадставіў будучую прэзідэншчыцу мінакам - як картонку
  • Картонная Света ад блогера Віруса
    28.05.2026
    хто памятае, а рабіў выяву Светы з картона ...блогер Вірус. Прынамсі, ён так сцвярджае, а Ціханоўская не аправяргае.
  • Крынж
    27.05.2026
    Звычайнае плявузганне злобнага маргінала і лузера, прычым чым далей тым большую дзіч вярзе дзед.
    Тенденцыя ўжо даўно няўхільна рухаеццаў бок дуркі.
  • Крынжоваму лузеру
    28.05.2026
    Крынж , гэта ты пра сябе?
  • Жлобінскі бабёр
    27.05.2026
    Вельмі шкада, што "ветэран беларускага руху" пераўтварыўся вы фрыка, якога цытуюць толькі дзеля таго каб рассмяшыць публіку.
    Сур’ёзна ягоныя словы ўспрымаць немажліва.
  • Да цябе дойдзе, калі будзе позна
    28.05.2026
    Жлобінскі бабёр, будзеш смяяцца, калі ўкраінскія карупцыянеры-авантурысты рэалізуюць сваю авантуру і пачнуць бамбіць дронамі тваю кватэру ў Беларусі. Як зараз бамбяць Маскву.
  • фас
    27.05.2026
    срач на 200+ каментароў гарантаваны
  • Усе тут
    28.05.2026
    фас, усе галоўныя бульбасрачары на месцы: Biełarus' forever, Барадзед, Янка, Лось Антось, Лапідарыі, Агент Хели Коптер, Крынж, Кропка (.), і канечне жа Ну-ну і Найперш не галасі, якіх ужо ніхто не чытае і таму яны перапісваюцца самі з сабой
  • Крадзеж спыніцца ?
    28.05.2026
    Спадзяюся, пасля такога "эпахальнага візіту", офіс Ціханоўскай спыніць нарэшце ў эфірах Еўрарадыё праз каменты задаваць паплечніку Зянона Пазьняка палітолагу Паўлу Усаву задаваць свае пастаянныя пытанні "а што далей рабіць офісу"?
    Цяпер офіс такі круты, што сам нарэшце пачне нешта рабіць, а не будзе красці чужыя ідэі і чужыя ініцыятывы?
  • Агент Хели Коптер
    27.05.2026
    некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж "лідаркі-прэзыдэнткі".
    Вот кстати практически дословный лукашенковский базар с местоимениями и недоговорками который адресуется Зеленскому в лице "некоторых особ" с просьбой не трогать его.
  • .
    27.05.2026
    Как бы это Зенона Станиславовича чем-нибудь заинтересовать - хобби какое-нибудь подкинуть, макроме, нумизматику или коллекционирование долгоносиков какое-нибудь... Или подсадить на компьютерную игрушку... Во-первых, в таком возрасте очень полезно для мозга; во-вторых - всегда будет чем-нибудь занят - есть шанс, что хоть какие-то новости проскочат мимо него, и он не будет позоритьсялишний раз.
  • Розьніца
    27.05.2026
    Розньіца: Пазьняк гаворыць, а Ціханоўская робіць. Пазьняк пражыў у вольным сьвеце дзесяцігодзьдзі, але ён нічога істотнага й пастаяннага не зрабіў для пакутнае Беларусі падчас гэтых гадоў.
  • хмс
    27.05.2026
    Розьніца, Пазняк думае. самастойна думае. і гаворыць (і робіць) тое, што думае.

    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • не прыніжаю яго заслугі ў мінулым
    27.05.2026
    Розьніца, а мог бы зрабіць-напрыклад ,аб'яднацца і змагацца з рэжымам.дык не,зараз вылівае га..но .ШТО яны ўсе рабілі да 2020?
  • Праўда
    27.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, яднацца з кім? З лябедзькамі? А сэнс?
  • сірога
    27.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, а ваша сьвета зь кім абьядналася?
  • Усё проста і лагічна
    28.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, Пазьняк аб'ядноўваецца з беларусамі і змагаецца з рэжымам.
    З тымі, каго ён лічыць агентурай рэжыму ці агентурай Масквы ці прафесійнымі гэбістамі, ён канечне ж аб'ядноўвацца не збіраецца.
  • Карону надзела і нікому не аддасць
    28.05.2026
    сірога, Света сваю паплечніцк Цапкалу ў кнізе на фота заблюрыла. У Светы ніводнага чалавека са Страны для жизни Ціханоўскага ў офісе няма. І мужа некуды падзела. Хаця казала, што ішла замест яго. І здаецца, павінна была перадаць яму паўнамоцтвы, калі ён выйшаў з турмы. Замест яго ж ішла....
    Але не. Карону надзела і аддаваць нікому не збіраецца. Нават таму, замест каго пайшла рэгістравацца кандыдатам.
  • .
    27.05.2026
    Чытаю першакрыніцы. Гэта шосты допіс Пазняка за апошнія дні пра візіт "Офіса" у Кіеў.

    24.05 23:30. Зараз сістэма зноў загаварыла пра запрашэньне Ціханоўскай у Кіеў. Аднак цяжка ўявіць, каб украінцы дзеялі на шкоду сабе.
    25.05 17:50. На жаль гэта не выглядае добрай навіной, улічваючы, што палітычнае кіраўніства Украіны добра ведае, што такое Ціханоўская і Офіс каля яе.
    26.05 15:55. Сёньня гаварыў зь беларускім дзеячом у Злучаных Штатах аб Украіне і аб прыезьдзе туды "Офіса". Дзеяч усклікнуў: "Божа, зь кім яны зьвязаліся!".
    26.05 23:42. Сытуацыя "Офісам" нагадвае місію Віка на пераломе стагоддзяў і псэўдаструктуры, якія ён стварыў.
    27.05 12:33. Быў сьведкам, калі некаторыя беларусы ўжо перастаюць разумець украінцаў, бо сёньня ў Кіеве (пры выкарыстаньні сп. Ціханоўскай) была ўрачыста адкрыта Місія "дэмакратычных сілаў Беларусі" (АГП паведаміла).
    27.05 16:12. Адносна "візыту". Такое ўражаньне, што некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж "лідаркі-прэзыдэнткі", сапраўды думаюць пра авантурную гульню зь Беларусяй супраць Лукашэнкі.

    І, мяркую, не апошні.
    Звычайная сярэдняя частата ў яго FB - прыкладна каля аднаго допісу ў 2-3 дні.
  • Любіце падлік?
    27.05.2026
    ., а падлічыце колькасць навін на НН, звязаных з візітым Ціханоўскай у Кіеў.
  • Рэжым інкамунікадо для Пазьняка
    28.05.2026
    ., ну што вы так паліце нашы смі? Пазьняк аказваецца, робіць допісы раз ў 2-3 дні.
    А нам у смі раз на год даюць.
    Вы ж спалілі ўсю кантору, што для Пазьняка смі зрабілі рэжым інкамунікадо.
  • .
    28.05.2026
    У НН шмат навін пра розныя падзеі.
    А ў Пазняка шмат допісаў пра адно і тое ж: "Чаму не я".

    Дарэчы, вось яго новы каментарый, новы этап канспіралогіі-здрады:
    "Бачу, што ў сяброў не хапае разуменьня пра тое, што напісана. Відаць я занадта агульна выказаўся.
    А напісана пра ваенную правакацыю супраць Беларусі з боку Украіны, якую рыхтуе Масква пад відам украінцаў (уцягнуўся нават Макрон).
    Што адбудзецца, калі б Маскве такое ўдалося -- чатаць далей па тэксту."

    Раней у яго Брусэль выконваў загады Масквы, зараз і Украіна. Масква пад відам украінца Зяленскага рыхтуе з Ціханоўскай ваенную правакацыю супраць Беларусі.
    Зразумелі?
    У звычайным свеце Расея ваюе з Украінай і рыхтуецца ваяваць з Еўропай.
    У свеце Пазняка Масква і залежныя ад яе Еўропа і Украіна жадаюць знішчыць Беларусь.
  • Статаьптаьаььпьм
    28.05.2026
    Любіце падлік?, сравнил, где тихановская, а где фейсбучный
  • куфар
    27.05.2026
    спадар Зянон Cтаніслававіч,Вы можаце выслоўлівацца як хочаце,але ёсць бяспрэчны факт---у 2020 народ выбраў Святлану( бюлютэні выкладаліся ),хай нават з пазіцыі "любы абы не лука".
    Яна шмат у чым вырасла. Таму яна мае поўнае права ажыцяўляць візіты ў розныя краіны.
    Канешне,памылкі ёсць у кожнага,не без гэтага.Але пачаць і дзейнічаць намнога важней.
    І яшчэ,не ехаць ,каб не раздражняць луку-пуціна і не псаваць адносіны,дык гэта глупства.2022 даўно паказаў.
  • Пазьняк
    27.05.2026
    ўсе каментатары агенты расеи
  • )))
    27.05.2026
    Пазьняк, так точна,капітан
  • ищокакие
    27.05.2026
    Пазьняк, это путин, песков и захарова
  • зямляк
    27.05.2026
    Кандыдатуру Пазняка трэба прапанаваць Нэтфліксу ў якасці сцэнарыста канспіралагічных алагічных твораў. Яму там не будзе роўных. Няўдана заяўляў, што Нямеччына супраць незалежнасці Беларусі разам з Расеяй і недзе ў кулуарах вядуць перамоы (!) каб не даць Беларусі незалежнасць. Немцы. І гэта пры тым, что побач ёсць незалежная Польшая, якая Нямеччыне чамусьці не замінае. Зараз вярзе пра гэбоўскія проксі пад дахам Бруселя. Тут я наогул нічого не разабраў. Брусэль дае прытулак гэбоўскім проксі, ў іх змова? Ці еўрапеўская выведка настолькі некампетенаяя, што толькі адзін Пазняк здольны выкрываць гэбэ ў Еуропе( беза усялякіў доказаў, галаслоўна, як ён любіць). Ну а карысць для Пуціна і Лукашэнкі ад візіта Ціханоўскай, гэта вішенка на торце абсурду гэтага фантазёра. Па ўсім бачна ў Драздах сапраўдная паніка і трэба задзейнічаць ўсю магчымую агентуру.
  • Ну-ну
    27.05.2026
    зямляк, >беза усялякіў доказаў, галаслоўна, як ён любіць

    Фундамэнтальная праблема ў тым, што беларускім палітыкам не хапае – ну, Вы самі ведаеце чаго – падаць на яго ў суд. Калі б да самага канца ягонага жыцьця добрая частка ягонае пэнсіі аўтаматычна рашэньнем суду здымалася б на карысьць якога-небудзь WOŚP, то тады б зьявілася разуменьне, што пара б ужо фільтраваць выразы. Але, на вялікі жаль, у беларускіх палітыкаў, відаць, спрацоўвае вось гэта наша «Ну, ён жа стары дзядуля», «Ну, у яго ж заслугі» і г.д. А гэта – памылка, трэба жыць паводле нормаў эўрапейскай прававой дзяржавы.
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Ну-ну , на кожнага блогера ў суд падаваць? Навошта?
    Адпаведныя "блогеры" пачнуць пладзіцца, як мухі на гнілі.
    А прынцыповасць ня мае дзірак: давядзецца ўжо падаваць на кожнага або прызнаць чыесьці выдумкі за праўду.
    Падаць толькі на Пазьняка, а на Азаронка не? А розніца?
    Пазьняк нам цікавы, а Азаронак не толькі таму, што мы ў грамадстве да канца не асэнсавалі правал пачатку і сярэдзіны 90-х. І ўсё. Але гэта не клопат нашых палітыкаў сёння , гэта клопат інтэлігенцыі.
  • Ну-ну
    27.05.2026
    Найперш не галасі!, >на кожнага блогера ў суд падаваць? Навошта?

    Так, абсалютна нармальная эўрапейская справа эўрапейскай прававой краіны: падаць у суд, калі чалавек нешта бяздоказна ляпнуў і мае сякія-такія прагляды (Пазьняк ня можа не разумець, што кожнае ягонае рэзананснае выказваньне будзе падхопленае мэдыямі). Абарона дзелавой рэпутацыі, паклёп і ўсё такое. А калі гэта ляпнуў Вася зь пяцю падпісантамі, то, вядома, у суд не падаваць. У кожным разе, гэта ўсяго толькі маё суб’ектыўнае. Ня хочуць падаваць – на здароўе. Але ўсё-такі я ўпэўнены, што трэба. Параўнайце з польскай мэдыяпрасторай. Там вялікія і сярэднія блогеры рэальна сочаць за языкамі, а хто ня сочыць і лічыць сябе рыцарам тужлівага вобразу (дужа нешматлікія, што характэрныя), хутка плацяць кампэнсацыі якім-небудзь дабрачынным праектам (што лічу добрым) і зьмяшчаюць у сябе пост тыпу: „Przepraszam Jakuba Iksińskiego za naruszenie dóbr osobistych”. Можа, і беларусам прыдалася б такая павага да асабістых добраў. Але зноў жа, гэта маё чыста ІМНО.
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Ну-ну, добра ім там ў Польшчы.
    Сумняваюся, што так прынцыпова было і ў часы Салідарнасці або падчас 2WW.
    Разважанні вашыя слушныя, па часе так і будзе.
    Дарэчы, колькі ў Пазьняка падпісантаў? Ці прызнаныя ягоныя рэсурсы экстрэмісцкімі матэрыяламі?
  • Обхватив голову: За что нам это?
    27.05.2026
    Почему герои вовремя не уходят со сцены, чтобы оставаться героями?
  • Пол-офіса ОСТ-пенсійнага узросту. Пара на пенсію?
    28.05.2026
    Обхватив голову: За что нам это?, гэта пра Лябедзьку, які дасягнуў пенсійнага ўзросту? Ці пра Дабравольскага?
  • Зянонавец
    27.05.2026
    Ужо не ведаю дакладна!? Больш ад Пазьняка шкоды, ці карысці для беларускай справы!??
  • Пазьняк самы рэзультатыўны палітык Беларусі
    28.05.2026
    Зянонавец, ад Пазьняка для нацыянальнай справы толькі карысць, шкоды няма.
    У адрозненне ад дзейнасці офіса ОСТ.
  • )))
    27.05.2026
    Зянон мурам за Рыгорыча.
  • алесік
    27.05.2026
    Дык а палітычны вынік гэтага візіту Ціханоўскай які? Адкажыце спачатку на гэтае пытанне.
  • ля,нін бра-не-ві-чо(?)к і кухарк
    27.05.2026
    алесік, адкажыце спачатку - які з ціханоўскай палітык?
  • апошняе
    27.05.2026
    Адно пытанне,Зянон Станіслававіч,адкажыце,калі ласка,хто быў абраны прэзідэнтам у 2020 ?
  • Праўда
    27.05.2026
    апошняе, я за яго. Па-першае, каб нехта быў абраны, патрэбныя выбары, якіх не было. Гэта адказ вам.

    Па-другое, свае здольнасці выбіраць населеніе выдатна прадэманстравала, высунуўшы ў свае лідары газпромаўскага банкіра, мутнага блогера і флейтыстку, якая, як цяпер высвятляецца, проста гуляла. Трохі пазней гэтае насельніцтва выразна прадэманстравала сур'ёзнасць намераў і волю да лепшага жыцця, перагарнуўшы старонку.

    Не, бяз трэніроўкі няма дасягненняў, вядома ж. Але пакуль што ўсё выглядае марнымі высілкамі.
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    апошняе, на жаль, у 2020 г. і ў 2023 г. ён даў абсалютна процілеглыя адказы.
  • апошняе
    27.05.2026
    Праўда,
    што значыць не было выбараў?былі ,мала таго,задакументавана шмат выбарчых пратаколаў з галасамі
    я не веру ў канспіралагічныя версіі наконт "газпромаўскага банкіра, мутнага блогера і флейтысткі"
  • Праўда
    28.05.2026
    апошняе, 1. А было і “шмат” пратаколаў за Лукашэнку, і што? На нашым участку таксама Лукашэнка перамог паводле пратакола, але другога тура чамусьці не было. І гэта выбары?

    Да таго ж, я не разумею сакралізацыі акта “сування бамажкі”. Адданне і падлік галасоў - гэта толькі частка прасэса. Найперш - гэта вольная актыўнасць груп інтарэсаў/партый, бесперашкодная агітацыя з доступам да СМІ. А галоўнае - гэта нацыя, якая палітычны працэс арганізуе і кантралюе. Не абуджаецца раз на чатыры (паводле Кантытуцыі) года, а цікавіцца і дзейнічае штодня.

    А гэта быў проста нехаратэрны для акупацыйнай сістэмы выбрык.

    Прычым, саму акупацыю варожай імперыяй насельніцтва пад сумнеў не ставіла, як і ня ставіць. Яно проста хоча “дэмакратызацыі” бягучага ладу: памяняць старое начальства на новае. З загадзя вядомым вынікам, канешне.

    2. Ня трэба глыбока занурацца ў закуліссе (хоць там шмат цікавага, я ўпэўнены), каб даведацца пра сутнасць лідараў-2020. Апошнім часам яны выдатна яе прадэманстравалі: гэта глыбока расеяцэнтрычныя людзі, рознай ступені хітрасці, але не надта разумныя ў грамадскім сэнсе. Нават у мірны час гэта азначае працяг знішчэння шанцаў Беларусі на ачунянне. А ў ваенны час - смяротную небяспеку.

    Мяркую, пра гэта і папярэджвае Пазняк, але недарэкі рагочуць над яго словамі, як і 30 год таму.
  • Поцык
    27.05.2026
    А уж какую выгоду получает Москва от действий Трампа. Да, Зенон?
  • Я
    27.05.2026
    Zянон, хто ў натоўпе грамчэй за ўсіх крычыць, трымай гэбэшніка!?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць