Грамадства1717

Сына кіраўніцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Святланы Шацілінай затрымалі, але адпусцілі

Сутнасць падазрэнняў у яго бок пакуль незразумелая.

Мікіта Шацілін. Фота: @dtp.kiev.ua

Інфармацыя пра затрыманне Мікіты Шаціліна з’явілася ва ўкраінскіх СМІ. Яны напісалі, што Мікіта Шацілін, начальнік упраўлення па пытаннях ветэранскай палітыкі Ірпенскай гарадской рады, мог быць затрыманы за ўдзел у схемах, звязаных з дапамогай ва ўхіленні ад мабілізацыі.

«Прычыны і абставіны затрымання я пакуль не ведаю, бо ў мяне не было магчымасці звязацца з сынам. Спадзяюся, што хутка буду валодаць больш поўнай інфармацыяй і мы яе дамо», — сказала «Нашай Ніве» Святлана Шаціліна.

Сям’я Святланы Шацілінай. Мікіта — першы злева. Фота: сямейны архіў

Мікіта Шацілін — ветэран вайны, ён браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны яшчэ ў 2014 годзе. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўдзельнічаў у абароне Ірпеня, Барадзянкі і Макарава. Узнагароджаны ордэнам «За мужнасць» III ступені.

Бліжэй да вечара Мікіту Шаціліна выпусцілі — ён запісаў відэа, на якім ідзе па вуліцы, пацвярджае сваё затрыманне, якое адбылося 26 мая. І дадае, што «даваць каментары па справе яму забаронена ўкраінскім заканадаўствам».

Каментары17

  • ххх
    29.05.2026
    Качают на котлету
  • Трымаем куцюкі
    29.05.2026
    Дзякуй Богу, што хоць Украіна пачала гэты шлях ачышчэння "дэмакратычных сілаў" ад кручкатворства. Дзякуй вялікі вам, родныя!!!
    Жыве Беларусь! Слава Украіне! Разам і назаўжды!
  • Ё
    29.05.2026
    Зянон ізноў меў рацыю. Каманда Лябедзькі- Ціханоўскай выбірае мутныя непрафесійныя афеляваныя кадры. І гэтае затрыманне ўжо не першае ў гэтай сям'і. Шаціліна, чалавек з табакеркі. Чаму нельга ўзяць у каманду прафесійных людзей з рэальным баявым досведам, каторыя мелі бы павагу ў ваяроў і не падвялі бы, - вось гэта загадка дыры.

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць