Меркаванні301301

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк крайне негатыўна ацаніў візіт лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай ва Украіну, пабачыўшы ў ім не толькі мінусы для бягучай сітуацыі, але і вялікую небяспеку для будучыні.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

«Так, як і чакалася, — адбылася спроба «Офіса» раскалоць беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне (у прысутнасці перабежчыкаў з Палка Каліноўскага, якіх прывезлі з сабой). Дарылі ваярам нават нейкія свае медалікі. Таксама заяўлена аб прызначэнні «місіі» «дэмсіл» у Кіеве на чале якой паставілі асобу, звязаную з КГБ. («Офіс» усё ведае, ніхто нават не маскіруецца)», — без усялякай дыпламатыі піша Зянон Пазняк.

Адносна ж палітычнага сэнсу самога візіту ён не менш рэзкі, засцерагаючы супраць «авантурнай гульні з Беларусяй супраць Лукашэнкі».

«Такое ўражанне, што некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж «лідаркі-прэзыдэнткі», сапраўды думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй супраць Лукашэнкі. Не думаю, што нехта пойдзе на авантуру з пустышкай. Але ведаючы, што ёсць людзі, якія спачатку робяць, а потым думаюць, не выключана і такое.

Тады магу сказаць дакладна (і добра каб прыслухаліся). Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін і скончыцца авантура поўным і нечаканым крахам. З гэбоўскімі проксі (нават калі яны пад дахам Брусэля) сур'ёзных справаў ня робіцца (тым больш калі маскоўскія вушы схаваныя)».

Каментары301

  • user
    27.05.2026
    Лукашенко обиделся - Позняк озвучил?
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Але ж, падкажыце, дзе пачытаць першакрыніцы, то прачытаўшы не надта зразумеў, што тут выгадае маскваці пуцін уласна? Парада Святлане: прызначце вы ўжо дзеда амбасадарам дзесці, напрыклад у Літве... Няхай зоймецца вырыццём агентуры , якая піша "Вільня наша" - ён у гэтым сапраўдны майстра... А то ўсе пры справе, а яму крыўдна...
  • Чытач
    27.05.2026
    Настаў час абвесціць гуманітарны збор на добрага доктара для спадара Пазьняка. Трэба ратаваць чалавека.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць