Свет1313

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая

Марк Рутэ пакпіў з Пуціна.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ідуць да трыбуны перад прэс-канферэнцыяй у Кіеве, 3 чэрвеня 2026 г. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

У НАТА не бачаць праблем у абстрэле Украінай Санкт-Пецярбурга ў дзень, калі там стартуе Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (ПМЭФ) — ключавая міжнародная падзея для Пуціна. Пра гэта генсак НАТА Марк Рутэ заявіў 3 чэрвеня на сумеснай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Рутэ правёў паралель паміж гэтай падзеяй і парадам Перамогі 9 мая, правядзенне якога было вельмі важным для Пуціна.

«Украіна зараз дасягнула такіх поспехаў, што Пуцін можа арганізаваць парад 9 мая толькі дзякуючы афіцыйнаму ўказу вось гэтага прэзідэнта», — заявіў ён, паказаўшы на Зяленскага.

Генсак НАТА звярнуўся да ўкраінскага лідара з успамінамі пра тыя падзеі:

«Здаецца, вы тады дазволілі яму [Пуціну] праводзіць парад на працягу дзвюх гадзін. І ён скончыў гэта за 1 гадзіну 55 хвілін, то-бок вырашыў не рызыкаваць».

Напярэдадні параду 9 мая Зяленскі, рэагуючы на зварот партнёраў, даў гарантыю таго, што Масква не сутыкнецца з абстрэламі з боку Украіны і афіцыйна, сваім указам, даў дазвол Пуціну правесці парад на Чырвонай плошчы.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што мэтай не была атака менавіта на Пуціна, які плануе наведаць ПМЭФ.

«Шчыра кажучы, я не сачу, у мяне няма праграмкі, куды Пуцін едзе ў які дзень. Мы адказваем на ўдары па Украіне. Я лічу, што мы наносім справядлівыя ўдары. Суткі таму была масаваная атака, мы адказалі ім адпаведна. Але мы адказваем [ударамі] выключна па НПЗ і вайсковых цэлях, справядлівых цэлях. Вось што робіць Украіна», — дадаў ён.

Каментары13

  • Ляпала
    03.06.2026
    Божухна, які ж разумнік! Дык і табе патрэбны дазвол Зяленскага, каб увогуле існаваць! Пакуль ён трымае навалу Пуціна, ты і можаш гарлапаніць.
  • Хрюхрютэ
    03.06.2026
    Ляпала, цалкам згодны, але адна паправачка: Зяленскі нічога не трымае і ў часы ато/оос чатыры разы адмовіўся браць павестку
  • вы адказваеце?
    03.06.2026
    "Мы адказваем на ўдары па Украіне. Я лічу, што мы наносім справядлівыя ўдары."
    а нехта некалі казаў, што ната (зша) не ваюе ва Украіне

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў105

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў105

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць