Грамадства55

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй

Каля вядомай скульптуры зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей пабудуюць кавярню, дзе будуць частаваць стравамі беларуска-татарскай кухні. Праект з'яўляецца часткай плана супрацоўніцтва з расійскім Татарстанам. 

Скульптура зубра на мяжы абласцей. Фота: Брэсцкі аблвыканкам

Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіла Бацэнку. Ініцыятыва ўвайшла ў план мерапрыемстваў на 2026‑2027 гады, які падпісалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык і кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў.

Паводле слоў чыноўніка, праект з'явіўся ў адказ на запыты турыстаў, якія часта спыняюцца каля манумента сфатаграфавацца і шукаюць месца, дзе можна было б перакусіць. Плануецца, што кавярня будзе створана сумесна з адной з рэстаранных кампаній Казані і атрымае назву «Крылы дружбы».

«Будзем рабіць там стравы татарскай кухні. Задзейнічаем птушкафабрыку «Дружба», якая вырабляе тыя ж курыныя крылцы, ножкі. Беларуская кухня будзе», — патлумачыў Бацэнка. Ён дадаў, што эскізны праект ужо распрацаваны, цяпер вырашаюцца юрыдычныя пытанні.

Як мы пісалі раней, змены закрануць і самога зубра. Каб зрабіць скульптуру больш эфектнай, спецыялісты працуюць над тым, каб з ноздраў волата ішла пара. Мяркуецца, што хваля пару будзе дасягаць 5,5 метра ў даўжыню пад вуглом 45 градусаў.

Каментары5

  • t34
    24.05.2026
    Можа з пакiстанскай кухняй?
  • Ёсік
    24.05.2026
    Мо Крылы сяброўства? Ці Крылы дружбы - гэта аб курыных крылцах птушкафабрыкі Дружба. Установы харчаваньня ў такіх месцах павінны быць зручнымі для вандроўнікаў, мо дранік зь мясам, чэбурэк, тыя ж хот-догі, ніякіх рэстаранных выгатаваньняў, бо будзе вялізарная чарга і шмат незадаволеных. А калі сур'ёзна, што з таго зубра металічнага, што там глядзець? Жывога пабачыць, як я статак ля Асіповічаў разглядаў, вось гэта моц, а гэты аўтабот ці дэсэпцікон так, лукашыскае абы што.
  • 433
    24.05.2026
    позорище!с таким символом и такое....

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром51

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром51

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць