Свет1414

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў

Гэта стала рэакцыяй на пазбаўленне прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны.

Фота: President.gov.ua, Kyivcity.gov.ua

Яшчэ некалькі ўкраінскіх палітыкаў адмовіліся ад польскіх узнагарод. Ад Ордэна Белага Арла адмовіўся былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Кучма заявіў, што, хоць гісторыя важная, мінулае не можа быць важнейшым за будучыню, асабліва на фоне сумеснай пагрозы з боку Расіі.

Кучма згадаў, што ў часы свайго прэзідэнцтва лічыў пабудову дружалюбных адносін з Польшчай адным з прыярытэтаў.

«Сапраўднае сяброўства Украіны і Польшчы стала рэальнасцю. Яе пацвярджэннем з'яўляецца тая неацэнная дапамога, якую Польшча аказвала Украіне з першых гадзін поўнамаштабнага ўварвання РФ. І я ўпэўнены, што цяперашні несяброўскі крок прэзідэнта Наўроцкага не можа перакрэсліць усё гэта», — заявіў Кучма.

Апроч Кучмы, ад Ордэна Белага Арла адмовіўся і былы ўкраінскі прэзідэнт Віктар Юшчанка.

«Украіна сёння абараняе не толькі сябе. Нашы вайскоўцы абараняюць усходнюю мяжу ўсёй Еўропы. І любыя крокі, якія паслабляюць украінска-польскае адзінства, урэшце працуюць толькі на карысць Крамля», — прыводзяць яго словы.

Дагэтуль ад польскіх узнагарод адмовіліся пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар, кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга. Гэта стала рэакцыяй на пазбаўленне прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны.

Каментары14

  • З-за Украіны развалілася Rzeczpospolita й зараз паўтараецца неабачныя крокі
    20.06.2026
    Украіна абараняе перш за ўсё _сябе_ а не межы Польшчы, і калі пайшоў разгой зноў супраць палякаў, то гістарычна беларусы больш зьвязаны з палякамі чым з украінцамі
  • Бгг
    20.06.2026
    Зачыняйце мяжу!
  • Bielarus' forever
    20.06.2026
    З-за Украіны развалілася Rzeczpospolita й зараз паўтараецца неабачныя крокі,
    Нейкая лухта.
    Першае. Запароская Сеч (Войска Запароскае) тады ваявала за Масковію, і то невялікі час, а цяпер Украіна ваюе супраць "эрэф".
    Другое, яшчэ раней у 1569 г. тры ўкраінскія рэгіёны і адзін беларускі далучыліся да Польшчы, выйшаўшы са складу ВКЛ.
    Трэцяе. Гэта эсэсэсэр разваліўся. А Rzeczpospolita была падзелена маскалямі і немцамі.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?7

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?7

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць