Грамадства

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Працэс узвядзення — а ён быў зусім не імклівы — амаль ніхто і не заўважыў, хаця работы вяліся ледзь не пасярод горада, піша Onliner.by.

Новы падземны пераход, які павінен злучыць «берагі» вуліцы Арлоўскай, абяцалі яшчэ вясной мінулага года. Тады будаўнікі (метрабудаўнікі!) выкапалі адразу тры катлаваны па абодвух баках дарогі: стартавы, рабочы і прыёмны.

Для неспрактыкаванага чалавека гэтыя катлаваны мала чым адрозніваліся ад тых, што звычайна робяць пры будаўніцтве новых станцый метро: у «выемках» з’явіліся жалезныя паясы, расцяжкі з труб.

Аднак ланцужок суровых катлаванаў быў толькі пачаткам вялікай працы.

Спецыялістам трэба было пабудаваць паўнавартасны падземны пераход даўжынёй больш за 37 метраў. І гэта без спынення руху на паверхні.

Усе работы выконваліся строга пад зямлёй. Па сутнасці, быў выкапаны міні-тунэль метро, толькі без «Алесі» ці «Марыі» і для пешаходных патрэб.

«Спачатку ў рабочым катлаване метадам гарызантальнага бурэння быў створаны П-падобны купал: на ўсю даўжыню пераходу, а гэта 37 метраў, па чарзе ўціскаліся 28 металічных труб, што ўтварыла ахоўны экран. Потым пачалася паэтапная выемка грунту і ўстаноўка металічных рам. Калі ўсе 30 рам занялі сваё праектнае становішча, пачалося зашыванне канструкцыі пераходу металічнымі лістамі — тунэль апрануўся ў металічную ахоўную «кашулю». Далей прастору паміж купалам з труб і рамным каркасам запоўнілі бетонам», — апісвалі этапы работ у «Мінскбудзе».

https://img.belta.by/images/storage/news/with_archive/2026/000022_1782543075_788473_big.jpg

Гучыць складана. Але затое як эфектыўна: не было ніводнага дня, каб Арлоўская «стала» з-за такога маштабнага і складанага будаўніцтва.

Прыкладна праз год пераход амаль гатовы.Тыя самыя катлаваны засыпаны. Уваходныя групы ўжо аздоблены шклом і пліткай. Спецыялісты дадаюць дэкор — перфараваныя металічныя пласціны з арнаментам. Да запуску рыхтуюцца ліфты.

Па адчуваннях, да таго моманту, калі пераход стане даступным для ўсіх, засталіся лічаныя дні.

«Гэта другі падземны пераход, які метрабудаўнікі ўзводзяць без змены схемы руху транспарту. Першы праект быў паспяхова рэалізаваны за 8 месяцаў замест нарматыўных 15 на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Тураўскага і Каліноўскага. Вопыт быў рэкамендаваны да распаўсюджвання, і вось вам вынік!» — не хаваюць гонару ў «Мінскбудзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць